https://bel.sputnik.by/20261009/planavy-deftsyt-gadavoga-byudzhetu-belarus-zmenshany-bolsh-yak-u-dva-razy-1111613172.html
Планавы дэфіцыт гадавога бюджэту Беларусі зменшаны больш як у два разы
Планавы дэфіцыт гадавога бюджэту Беларусі зменшаны больш як у два разы
Sputnik Беларусь
Урад унёс у Палату прадстаўнікоў праекты законаў аб рэспубліканскім бюджэце на 2027 год, а таксама аб бюджэце ФСАН. 09.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-09T16:53+0300
2026-10-09T16:53+0300
2026-10-09T16:53+0300
дзяржаўны бюджэт
фсан
навіны
законапраект
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
эканоміка
палітыка
фінансы
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/05/1095979030_0:219:2730:1755_1920x0_80_0_0_4552b76db84e9edc325da307b0aeb2f9.jpg
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Лімітавы памер дэфіцыту бюджэту Беларусі на наступны год можа скласці прыкладна 1,9 млрд рублёў, вынікае з праекта рэспубліканскага бюджэту на 2027 год, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У законе аб бюджэце на бягучы год першапачаткова закладзена каля 4,3 млрд рублёў, а значыць у праекце на будучы год дэфіцыт знізілі больш як у два разы.Мяркуецца, што выдаткі складуць каля 60,8 млрд, а даходы – прыблізна 58,9 млрд рублёў. Вырашаць пытанне дэфіцыту, як і раней, будуць за кошт леташніх астаткаў бюджэту і запазычанняў.Практыка апошніх гадоў паказвае, што рэальны дэфіцыт аказваецца па выніках года нашмат меншы за план. Напрыклад, у 2025 годзе першапачаткова планавалі амаль у 4,5 млрд рублёў, а па факце выйшла сума крыху меншая за 2 млрд. У 2024 годзе бюджэт аказаўся бездэфіцытным (нягледзячы на першапачатковы план у 4,7 млрд і ўдакладнены прыкладна ў 1,2 млрд).Праект бюджэту на бягучы год, роўна як і праект бюджэту Фонду сацабароны насельніцтва, паступілі ў Палату прадстаўнікоў. Таксама ўрад унёс туды праект паправак у Падатковы кодэкс.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260919/eabr-nflyatsyya--belarus-zakhovaetstsa-nzhey-za-stanoleny-na-god-pakazchyk-1110928242.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/05/1095979030_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_3462d57e449f79d4b1ee1bef2267272e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзяржаўны бюджэт, фсан, навіны , законапраект, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, эканоміка, палітыка, фінансы, беларусь, у беларусі
дзяржаўны бюджэт, фсан, навіны , законапраект, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, эканоміка, палітыка, фінансы, беларусь, у беларусі
Планавы дэфіцыт гадавога бюджэту Беларусі зменшаны больш як у два разы
Урад унёс у Палату прадстаўнікоў праекты законаў аб рэспубліканскім бюджэце на 2027 год, а таксама аб бюджэце ФСАН.
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Лімітавы памер дэфіцыту бюджэту Беларусі на наступны год можа скласці прыкладна 1,9 млрд рублёў, вынікае з праекта рэспубліканскага бюджэту на 2027 год, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Устанавіць памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2027 год у суме 1 930 813 115 рублёў", - сказана ў дакуменце.
У законе аб бюджэце на бягучы год першапачаткова закладзена каля 4,3 млрд рублёў, а значыць у праекце на будучы год дэфіцыт знізілі больш як у два разы.
Мяркуецца, што выдаткі складуць каля 60,8 млрд, а даходы – прыблізна 58,9 млрд рублёў. Вырашаць пытанне дэфіцыту, як і раней, будуць за кошт леташніх астаткаў бюджэту і запазычанняў.
Практыка апошніх гадоў паказвае, што рэальны дэфіцыт аказваецца па выніках года нашмат меншы за план. Напрыклад, у 2025 годзе першапачаткова планавалі амаль у 4,5 млрд рублёў, а па факце выйшла сума крыху меншая за 2 млрд. У 2024 годзе бюджэт аказаўся бездэфіцытным (нягледзячы на першапачатковы план у 4,7 млрд і ўдакладнены прыкладна ў 1,2 млрд).
Праект бюджэту на бягучы год, роўна як і праект бюджэту Фонду сацабароны насельніцтва, паступілі ў Палату прадстаўнікоў. Таксама ўрад унёс туды праект паправак у Падатковы кодэкс.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"