https://bel.sputnik.by/20261012/servs-dlya-navuchannya-neyrasetak-vaennaga-pryznachennya-stvaryl--mnabarony-rf-1111664620.html
Сэрвіс для навучання нейрасетак ваеннага прызначэння стварылі ў Мінабароны РФ
Сэрвіс для навучання нейрасетак ваеннага прызначэння стварылі ў Мінабароны РФ
Sputnik Беларусь
Больш за 40 арганізацый, якія падключыліся да платформы, выкарыстоўваюць відэаматэрыялы з беспілотнікаў для распрацоўкі сістэм штучнага інтэлекту. 12.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-12T12:11+0300
2026-10-12T12:11+0300
2026-10-12T12:11+0300
беспілотнікі
дроны
міністэрства абароны рф
штучны інтэлект
бяспека
it-тэхналогіі
тэхналогіі
узбраенні
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0c/1091853602_0:190:2965:1858_1920x0_80_0_0_e8ab75f4a49225cfab273f6aecb87694.jpg
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Спецыялізаваны сэрвіс для навучання нейрасетак ваеннага прызначэння стварылі ў міністэрстве абароны Расіі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Там адзначылі, што платформа дае распрацоўшчыкам беспілотных сістэм доступ да сховішча відэаматэрыялаў аб’ектыўнага кантролю выкарыстання FPV-дронаў і іншых беспілотнікаў коптарнага і самалётнага тыпаў.Па словах намесніка міністра абароны РФ Дзмітрыя Шчарбініна, пад кіраўніцтвам якога рэалізуецца праект, да сэрвісу ўжо падключыліся больш за 40 арганізацый.Для апрацоўкі матэрыялаў спецыялісты Мінабароны распрацавалі адзіны класіфікатар распазнання звестак. Ён дазваляе сістэматызаваць інфармацыю і выкарыстоўваць адзіныя правілы пры навучанні алгарытмаў ШІ.Распрацоўкі арганізацый пасля праверкі на паўнату і адпаведнасць устаноўленаму фармату загружаюцца назад у сістэму, удакладнілі ў прэс-службе. Назапашаныя даныя расійскае ваеннае ведамства зможа выкарыстаць для стварэння і навучанні ўласных нейрасетак.Сэрвіс абаронены сертыфікаванымі сродкамі інфармацыйнай бяспекі, у тым ліку сучаснымі тэхналогіямі крыптаграфіі і аўтэнтыфікацыі.Па задуме распрацоўшчыкаў, платформа павінна садзейнічаць развіццю ваенных сістэм ШІ і павышэнню іх адаптыўнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260619/drony-zbroya--amuntsyya-ekspanaty-vystavy-natsyyanalnaya-byaspeka-1108297260.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/0c/1091853602_118:0:2849:2048_1920x0_80_0_0_b83e5384e5f948f40aaec838b7184216.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беспілотнікі, дроны, міністэрства абароны рф, штучны інтэлект, бяспека, it-тэхналогіі, тэхналогіі, узбраенні, расія
беспілотнікі, дроны, міністэрства абароны рф, штучны інтэлект, бяспека, it-тэхналогіі, тэхналогіі, узбраенні, расія
Сэрвіс для навучання нейрасетак ваеннага прызначэння стварылі ў Мінабароны РФ
Больш за 40 арганізацый, якія падключыліся да платформы, выкарыстоўваюць відэаматэрыялы з беспілотнікаў для распрацоўкі сістэм штучнага інтэлекту.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Спецыялізаваны сэрвіс для навучання нейрасетак ваеннага прызначэння стварылі ў міністэрстве абароны Расіі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Там адзначылі, што платформа дае распрацоўшчыкам беспілотных сістэм доступ да сховішча відэаматэрыялаў аб’ектыўнага кантролю выкарыстання FPV-дронаў і іншых беспілотнікаў коптарнага і самалётнага тыпаў.
Па словах намесніка міністра абароны РФ Дзмітрыя Шчарбініна, пад кіраўніцтвам якога рэалізуецца праект, да сэрвісу ўжо падключыліся больш за 40 арганізацый.
"(Яны. - Sputnik) займаюцца навучаннем нейрасетак, у тым ліку для іх інтэграцыі ў свае баявыя беспілотныя сістэмы", - падкрэсліў ён.
Для апрацоўкі матэрыялаў спецыялісты Мінабароны распрацавалі адзіны класіфікатар распазнання звестак. Ён дазваляе сістэматызаваць інфармацыю і выкарыстоўваць адзіныя правілы пры навучанні алгарытмаў ШІ.
Распрацоўкі арганізацый пасля праверкі на паўнату і адпаведнасць устаноўленаму фармату загружаюцца назад у сістэму, удакладнілі ў прэс-службе. Назапашаныя даныя расійскае ваеннае ведамства зможа выкарыстаць для стварэння і навучанні ўласных нейрасетак.
Сэрвіс абаронены сертыфікаванымі сродкамі інфармацыйнай бяспекі, у тым ліку сучаснымі тэхналогіямі крыптаграфіі і аўтэнтыфікацыі.
Па задуме распрацоўшчыкаў, платформа павінна садзейнічаць развіццю ваенных сістэм ШІ і павышэнню іх адаптыўнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"