https://bel.sputnik.by/20261013/pyasko-kazats-ab-mashtabe-shkody-z-za-atak-na-yandeks-zachasna-1111705962.html
Пяскоў: казаць аб маштабе шкоды з-за атак на "Яндекс" заўчасна
Пяскоў: казаць аб маштабе шкоды з-за атак на "Яндекс" заўчасна
Sputnik Беларусь
На мінулым тыдні УСУ здзейснілі некалькі беспілотных атак на інфраструктуру расійскай кампаніі "Яндекс". 13.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-13T15:09+0300
2026-10-13T15:09+0300
2026-10-13T15:09+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
яндекс
беспілотнікі
дроны
грамадства
таксі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/0d/1111701559_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_a48aab4ac839b262348641dfbb6c425d.jpg
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Кампанія "Яндекс" аператыўна прымае меры па ліквідацыі наступстваў атак украінскіх беспілотнікаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры, казаць аб фінансавых стратах заўчасна, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Раней дата-цэнтр "Яндекса", якіх знаходзіцца ва Уладзіміры, цалкам спыніў працу з-за атакі беспілотных лятальных апаратаў.Адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымых фінансавых стратах і механізмах іх кампенсацыі, Пяскоў адзначыў, што казаць пра гэта пакуль рана. Афіцыйны прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што кампанія "магутная, моцная". Але ён таксама адзначыў, што тэма атак БПЛА на дата-цэнтры, а таксама іх наступстваў абмяркоўвалася ва ўрадзе.Разам з тым ён падкрэсліў, што "Яндекс" аператыўна ліквідуе наступствы беспілотных атак."Кампанія экстрана прадпрымае меры для ліквідацыі наступстваў гэтага нападзення", - сказаў Пяскоў.У нядзелю ўкраінскімі БПЛА быў атакаваны дата-цэнтр кампаніі "Яндекс" ва Уладзіміры. Ён поўнасцю спыніў сваю працу. Таксама раней у выніку атак БПЛА пацярпелі цэнтры апрацоўкі даных кампаніі ў горадзе Сасава Разанскай вобласці і ў Калузе.На гэтым фоне сэрвісы "Яндекса" працавалі са збоямі, у тым ліку таксі, заказ ежы, аплатны сэрвіс, разумныя прылады. Кампанія таксама папярэджвала аб збоях у працы сваёй нейрасеткі.У мінулую нядзелю праблемы з "Яндэкс Go" і "Яндэкс Ежа" ўзніклі таксама ў беларусаў.Аднак у гэты ж дзень кампанія паведаміла, што праца сервісаў паступова аднаўляецца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261013/spa-zbla-bolsh-za-600-ukranskkh-drona-za-noch-nad-terytoryyay-ras-1111685317.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/0d/1111701559_171:0:2900:2047_1920x0_80_0_0_5438b6ea6c0a685f8fffd54249ae4b75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, яндекс, беспілотнікі, дроны, грамадства, таксі, прыкладанні, інтэрнэт
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, яндекс, беспілотнікі, дроны, грамадства, таксі, прыкладанні, інтэрнэт
Пяскоў: казаць аб маштабе шкоды з-за атак на "Яндекс" заўчасна
На мінулым тыдні УСУ здзейснілі некалькі беспілотных атак на інфраструктуру расійскай кампаніі "Яндекс".
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Кампанія "Яндекс" аператыўна прымае меры па ліквідацыі наступстваў атак украінскіх беспілотнікаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры, казаць аб фінансавых стратах заўчасна, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Раней дата-цэнтр "Яндекса", якіх знаходзіцца ва Уладзіміры, цалкам спыніў працу з-за атакі беспілотных лятальных апаратаў.
Адказваючы на пытанне журналістаў аб магчымых фінансавых стратах і механізмах іх кампенсацыі, Пяскоў адзначыў, што казаць пра гэта пакуль рана. Афіцыйны прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што кампанія "магутная, моцная". Але ён таксама адзначыў, што тэма атак БПЛА на дата-цэнтры, а таксама іх наступстваў абмяркоўвалася ва ўрадзе.
"Пакуль заўчасна казаць аб фінансавых стратах. Вы ведаеце, што кампанія моцная, магутная. Так, яна сутыкнулася зараз з цяжкасцямі. І, вядома ж, гэтая тэма абмяркоўваецца ва ўрадзе", - сказаў Пяскоў журналістам.
Разам з тым ён падкрэсліў, што "Яндекс" аператыўна ліквідуе наступствы беспілотных атак.
"Кампанія экстрана прадпрымае меры для ліквідацыі наступстваў гэтага нападзення", - сказаў Пяскоў.
У нядзелю ўкраінскімі БПЛА быў атакаваны дата-цэнтр кампаніі "Яндекс" ва Уладзіміры. Ён поўнасцю спыніў сваю працу. Таксама раней у выніку атак БПЛА пацярпелі цэнтры апрацоўкі даных кампаніі ў горадзе Сасава Разанскай вобласці і ў Калузе.
На гэтым фоне сэрвісы "Яндекса" працавалі са збоямі, у тым ліку таксі, заказ ежы, аплатны сэрвіс, разумныя прылады. Кампанія таксама папярэджвала аб збоях у працы сваёй нейрасеткі.
У мінулую нядзелю праблемы з "Яндэкс Go" і "Яндэкс Ежа" ўзніклі таксама ў беларусаў.
Аднак у гэты ж дзень кампанія паведаміла, што праца сервісаў паступова аднаўляецца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"