"Занадта частыя праверкі": Лукашэнка аб увазе Захаду да беларускай арміі

© Sputnik / Мария АмелинаБеларускія ваеннаслужачыя
Беларускія ваеннаслужачыя - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2026
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнен у тым, што інфармацыйная кампанія ў заходніх СМІ разгорнута дзеля грошай.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў увагу краін Захаду да праверак боегатоўнасці Узброеных сіл рэспублікі.
Сёння кіраўнік дзяржавы сабраў нараду па выніках раптоўнай праверкі боегатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войск МУС. Праверка праходзіла пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы. Аб выніках праверкі кіраўніку дзяржавы паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Лукашэнка падчас нарады адзначыў, што краіны Захаду пільна назіраюць за тым, што зараз адбываецца ў беларускіх Узброеных сілах.
"Іх перш за ўсё заклапаціў той факт, што мы занадта часта і вельмі прадметна і інтэнсіўна праводзім праверкі часцей Узброеных сіл, не толькі арміі, але ўсіх Узброеных сіл", - цытуе словы Лукашэнкі "Пул Першага".
Кіраўнік дзяржавы спецыяльна для іх паведаміў: "Тут ніякай надзвычайшчыны няма". Ён падкрэсліў, што Беларусь рыхтуецца да вайны дзеля таго, каб яе пазбегнуць.
"Ні на каго мы нападаць не збіраемся, як апошнім часам у сродках масавай інфармацыі нашы заходнія "сябры" разгарнулі кампанію, што Расія нападзе на краіны Балтыі, магчыма на Польшчу, з тэрыторыі Беларусі і разам з Беларуссю", - дадаў Лукашэнка.
Беларускі лідар падкрэсліў, што ні тры дзяржавы Балтыі, ні Польшча не маюць дастатковай ваеннай моцы для "задавальнення сваіх жаданак", гэта інфармацыйная кампанія разгорнута дзеля грошай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Агнявое паражэнне праціўніка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.10.2026
Спецназ разграміў узброенае фарміраванне на вучэннях пад Мінскам
Стужка навiн
0