https://bel.sputnik.by/20261014/mnselgaskharch-raspratsava-mekhanzm-khutkaga-vykhadu-ekspartsra-na-rynak-knr-1111750484.html
Мінсельгасхарч распрацаваў механізм хуткага выхаду экспарцёраў на рынак КНР
Мінсельгасхарч распрацаваў механізм хуткага выхаду экспарцёраў на рынак КНР
Sputnik Беларусь
Ён дазволіць беларускім вытворцам харчовай прадукцыі ў разы паскорыць працэс акрэдытацыі і звесці да мінімуму рызыкі адмовы з-за выпадковых памылак пры... 14.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-14T17:44+0300
2026-10-14T17:44+0300
2026-10-14T17:44+0300
сельская гаспадарка
міністэрства сельскай гаспадаркі рб
белгпп
экспарт
прадукты харчавання
харчаванне
кітай
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/06/1106796464_0:17:3266:1854_1920x0_80_0_0_eb003d2ea0ec622ba13cb50267c26676.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай распрацавалі механізм, які дапаможа беларускім вытворцам хутчэй і без памылак выйсці са сваёй прадукцыяй на харчовы рынак Кітая, паведамілі ў прэс-службе аграрнага ведамства.Размова ідзе аб прафесійным суправаджэнні рэгістрацыі ў кітайскай сістэме CIFER.У Мінсельгасхарчы растлумачылі, што рэгістрацыя ў сістэме CIFER – гэта абавязковая ўмова для таго, каб экспартаваць прадукцыю харчовай прамысловасці ў Кітай.Гэтая мера дасць магчымасць беларускім экспарцёрам у разы паскорыць працэс акрэдытацыі і звесці да мінімуму рызыкі адмовы з-за выпадковых памылак пры запаўненні даных.Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, існуе два шляхі рэгістрацыі беларускіх харчовых прадпрыемстваў у кітайскай сістэме. Выбар аптымальнага механізму залежыць ад віду прадукцыі, якая выпускаецца.Так, у адным выпадку прадугледжана абавязковая рэгістрацыя (праз профільнае ведамства). Гэты шлях распаўсюджваецца на 17 катэгорый тавараў, уключаючы мясную і малочную прадукцыю, яйкі, прадукцыю пчалярства, харчовыя алеі, зерне, арэхі, сухафрукты, водную прадукцыю і іншыя.Абавязковую рэгістрацыю каардынуе Мінсельгасхарч, ён праводзіць праверку прадпрыемства, рыхтуе справаздачу і накіроўвае ў мытныя органы Кітая афіцыйнае рэкамендацыйнае пісьмо.Другі механізм – самастойная рэгістрацыя. Яна магчыма ў тым выпадку, калі харчовая прадукцыя, якая вырабляецца, не ўваходзіць у пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковай рэгістрацыі. Прадпрыемства падае заяўку ў сістэму CIFER самастойна, садзейнічанне можа аказаць Мінскае аддзяленне БелГПП, стаўшы правадніком для вытворцаў, якія жадаюць выйсці на кітайскі рынак.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260929/lukashenka-rasya--ktay-zasdy-padtrymlval-belarus-1111241887.html
кітай
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/05/06/1106796464_252:0:2983:2048_1920x0_80_0_0_d9f7b5e966b5d5d83a50354b9416bd48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сельская гаспадарка, міністэрства сельскай гаспадаркі рб, белгпп, экспарт, прадукты харчавання, харчаванне, кітай, беларусь, у беларусі, навіны , эканоміка, у свеце
сельская гаспадарка, міністэрства сельскай гаспадаркі рб, белгпп, экспарт, прадукты харчавання, харчаванне, кітай, беларусь, у беларусі, навіны , эканоміка, у свеце
Мінсельгасхарч распрацаваў механізм хуткага выхаду экспарцёраў на рынак КНР
Ён дазволіць беларускім вытворцам харчовай прадукцыі ў разы паскорыць працэс акрэдытацыі і звесці да мінімуму рызыкі адмовы з-за выпадковых памылак пры запаўненні звестак.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай распрацавалі механізм, які дапаможа беларускім вытворцам хутчэй і без памылак выйсці са сваёй прадукцыяй на харчовы рынак Кітая, паведамілі ў прэс-службе аграрнага ведамства.
Размова ідзе аб прафесійным суправаджэнні рэгістрацыі ў кітайскай сістэме CIFER.
У Мінсельгасхарчы растлумачылі, што рэгістрацыя ў сістэме CIFER – гэта абавязковая ўмова для таго, каб экспартаваць прадукцыю харчовай прамысловасці ў Кітай.
"Цяпер Мінскае аддзяленне БелГПП бярэ на сябе тэхнічныя пытанні па рэгістрацыі: унясенне даных прадпрыемства ў сістэму, узаемадзеянне з платформай на ўсіх этапах, перавод дакументаў на англійскую мову", - растлумачылі ў міністэрстве.
Гэтая мера дасць магчымасць беларускім экспарцёрам у разы паскорыць працэс акрэдытацыі і звесці да мінімуму рызыкі адмовы з-за выпадковых памылак пры запаўненні даных.
Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, існуе два шляхі рэгістрацыі беларускіх харчовых прадпрыемстваў у кітайскай сістэме. Выбар аптымальнага механізму залежыць ад віду прадукцыі, якая выпускаецца.
Так, у адным выпадку прадугледжана абавязковая рэгістрацыя (праз профільнае ведамства). Гэты шлях распаўсюджваецца на 17 катэгорый тавараў, уключаючы мясную і малочную прадукцыю, яйкі, прадукцыю пчалярства, харчовыя алеі, зерне, арэхі, сухафрукты, водную прадукцыю і іншыя.
Абавязковую рэгістрацыю каардынуе Мінсельгасхарч, ён праводзіць праверку прадпрыемства, рыхтуе справаздачу і накіроўвае ў мытныя органы Кітая афіцыйнае рэкамендацыйнае пісьмо.
Другі механізм – самастойная рэгістрацыя. Яна магчыма ў тым выпадку, калі харчовая прадукцыя, якая вырабляецца, не ўваходзіць у пералік прадукцыі, якая падлягае абавязковай рэгістрацыі. Прадпрыемства падае заяўку ў сістэму CIFER самастойна, садзейнічанне можа аказаць Мінскае аддзяленне БелГПП, стаўшы правадніком для вытворцаў, якія жадаюць выйсці на кітайскі рынак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"