Міністры абароны краін СНД абмеркавалі баявую падрыхтоўку войск

© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики БеларусьМіністры абароны краін СНД перад нарадай у Чалпон-Аце
Міністры абароны краін СНД перад нарадай у Чалпон-Аце - Sputnik Беларусь, 1920, 15.10.2026
Падпісацца
Беларусь на пасяджэнні міністраў абароны прадставіла вопыт Узброеных сіл у арганізацыі баявой падрыхтоўкі і палявой вывучкі войск.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Пытанні ваеннага супрацоўніцтва і яго далейшага развіцця ў фармаце СНД абмеркавалі кіраўнікі абаронных ведамстваў краін Садружнасці, паведаміла міністэрства абароны Беларусі.
У Кыргызстане прайшло 87-е пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД, беларускую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік абароннага ведамства Віктар Хрэнін. У пасяджэнні савета прынялі ўдзел ваенныя дэлегацыі з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Асноўным пытаннем, якое было вынесена на абмеркаванне стала пашырэнне шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД.
"У рамках тэматычнай накіраванасці пасяджэння кіраўнікі абаронных ведамстваў асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням удасканалення аператыўнай і баявой падрыхтоўкі войск", - паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
Міністры абмяняліся меркаваннямі аб тым, як павысіць баяздольнасць нацыянальных узброеных сіл.
На пасяджэнні Савета міністраў абароны таксама былі разгледжаны пытанні планавання баявой падрыхтоўкі ваенных у краінах СНД, прааналізавана выкарыстанне БПЛА, адзначылі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.
Савет міністраў СНД таксама разгледзеў пытанні падрыхтоўкі ўзброеных сіл у шэрагу краін СНД. У прыватнасці, Беларусь прадставіла вопыт Узброеных сіл у арганізацыі баявой падрыхтоўкі і палявой вывучкі войск, расказалі ў ведамаснай прэс-службе.
Акрамя гэтага, у Кыргызстане былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў галіне ваеннай адукацыі, падрыхтоўкі кадраў і ваеннага спорту.
Наступнае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД пройдзе ў сакавіку 2027 года ў Таджыкістане.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Папка з лагатыпам СНД - Sputnik Беларусь, 1920, 09.10.2026
СНД будзе садзейнічаць новай архітэктуры еўразійскай бяспекі
Стужка навiн
0