https://bel.sputnik.by/20261015/yablyk--nternetse-ne-rastuts-lukashenka-para-prytsyagvats-dzyatsey-da-pratsy-1111785588.html
Яблыкі ў інтэрнэце не растуць: Лукашэнка параіў прыцягваць дзяцей да працы
Яблыкі ў інтэрнэце не растуць: Лукашэнка параіў прыцягваць дзяцей да працы
Sputnik Беларусь
У краіне будзе зроблена ўсё неабходнае, каб у сельскіх дзяцей былі такія ж магчымасці для адукацыі і нармальнага жыцця, як у гарадскіх. 15.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-15T16:52+0300
2026-10-15T16:52+0300
2026-10-15T16:52+0300
аляксандр лукашэнка
дзеці
штучны інтэлект
грамадства
палітыка
навіны
беларусь
у беларусі
моладзь
смартфоны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/10/1104360182_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_b93433660fa14e7ced8cea37a466f247.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Асвея заклікаў цаніць і берагчы жыццё ў вёсцы, а таксама параіў прыцягваць дзяцей да пасільнай працы, каб яны не толькі "тыктокаліся".Кіраўнік дзяржавы ў чацвер здзяйсняе працоўную паездку ў Верхнядзвінскі раён. У час размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Асвея прэзідэнт закрануў тэму выхавання сучаснай моладзі.Таксама прэзідэнт паабяцаў "разабрацца з ШІ"."Штучным інтэлектам запалохалі ўвесь народ. Спакойна, разбяромся мы з інтэлектам", - сказаў ён у размове з жыхарамі пасёлка.Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне будзе зроблена ўсё неабходнае, каб для сельскіх дзяцей былі такія ж умовы для нармальнага жыцця і развіцця, як і для гарадскіх.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў невялікіх населеных пунктах менш магчымасцей для дзяцей у параўнанні з вялікімі гарадамі, затое больш прыроды і прасторы. Таму Лукашэнка заклікаў шанаваць і берагчы сельскую мясцовасць. Разам з тым ён падкрэсліў, што дзяржава зробіць усё неабходнае, каб даць вясковым і гарадскім дзецям роўныя магчымасці, у прыватнасці, у адукацыі."Будзем вам паціху дапамагаць. Каб дзеці вашы былі такія, як у горадзе, адукацыю атрымалі", - падкрэсліў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261014/slukhats--davyarats-belaruskaya-dzelntsa-mrs-universe-ab-vykhavann-dzyatsey-1111733345.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/10/1104360182_51:0:2048:1498_1920x0_80_0_0_199d5b3d7c7ac9c343b22a5b5de8f637.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, дзеці, штучны інтэлект, грамадства, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі, моладзь, смартфоны, праца
аляксандр лукашэнка, дзеці, штучны інтэлект, грамадства, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі, моладзь, смартфоны, праца
Яблыкі ў інтэрнэце не растуць: Лукашэнка параіў прыцягваць дзяцей да працы
У краіне будзе зроблена ўсё неабходнае, каб у сельскіх дзяцей былі такія ж магчымасці для адукацыі і нармальнага жыцця, як у гарадскіх.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Асвея заклікаў цаніць і берагчы жыццё ў вёсцы, а таксама параіў прыцягваць дзяцей да пасільнай працы, каб яны не толькі "тыктокаліся".
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер здзяйсняе працоўную паездку ў Верхнядзвінскі раён. У час размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Асвея прэзідэнт закрануў тэму выхавання сучаснай моладзі.
"Гляджу на моладзь цяперашнюю. Я іх часта падкрытыкоўваю. Што мы паддобрываемся да моладдзі?! Ну сядзяць яны і тыкаюць у гэтыя тэлефоны, "тыктокаюцца" і гэтак далей. Там (у інтэрнэце. - Sputnik) яблыкі не растуць. Мяса (не атрымліваюць. - Sputnik), малако там пакуль яшчэ не дояць", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Таксама прэзідэнт паабяцаў "разабрацца з ШІ".
"Штучным інтэлектам запалохалі ўвесь народ. Спакойна, разбяромся мы з інтэлектам", - сказаў ён у размове з жыхарамі пасёлка.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне будзе зроблена ўсё неабходнае, каб для сельскіх дзяцей былі такія ж умовы для нармальнага жыцця і развіцця, як і для гарадскіх.
"Мы зробім, каб вашым дзеткам было нармальна", - сказаў прэзідэнт, звяртаючыся да жыхароў пасёлка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў невялікіх населеных пунктах менш магчымасцей для дзяцей у параўнанні з вялікімі гарадамі, затое больш прыроды і прасторы. Таму Лукашэнка заклікаў шанаваць і берагчы сельскую мясцовасць. Разам з тым ён падкрэсліў, што дзяржава зробіць усё неабходнае, каб даць вясковым і гарадскім дзецям роўныя магчымасці, у прыватнасці, у адукацыі.
"Будзем вам паціху дапамагаць. Каб дзеці вашы былі такія, як у горадзе, адукацыю атрымалі", - падкрэсліў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"