https://bel.sputnik.by/20261016/laro-lyubaya-krana-mozha-stats-akhvyaray-zladzhanykh-zakhadam-kalyarovykh-revalyutsyy-1111810053.html
Лаўроў: любая краіна можа стаць ахвярай арганізаваных Захадам каляровых рэвалюцый
Лаўроў: любая краіна можа стаць ахвярай арганізаваных Захадам каляровых рэвалюцый
Sputnik Беларусь
Шматгадовае няспыннае пашырэнне НАТА на Усход паказвае на намер альянсу дыктаваць волю далёка за межамі сваёй зоны адказнасці, падкрэсліў кіраўнік расійскага... 16.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-16T11:24+0300
2026-10-16T11:24+0300
2026-10-16T11:25+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
ната
расія
захад
еўразія
у свеце
адкб
снд
шас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0e/1100756139_0:106:3024:1806_1920x0_80_0_0_7849b56daab60e41825b348b13637397.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Любая краіна свету, у тым ліку дзяржавы Сярэдняй Азіі, можа стаць ахвярай каляровых рэвалюцый, падрыхтаваных Захадам, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, выступаючы на пленарным пасяджэнні канферэнцыі АДКБ, ШАС і СНД па бяспецы ў Цэнтральнай Азіі і Афганістане.Паводле яго слоў, калектыўны Захад не хавае спроб стварыць ачагі напружанасці па перыметры меж краін АДКБ, ШАС і СНД.Лаўроў таксама звярнуў увагу, што дачыненне заходніх краін да ўзнікнення ўкраінскага крызісу, абумоўлена шматгадовым няспынным пашырэннем НАТА на Усход і падтрымкай неанацысцкага, русафобскага кіеўскага рэжыму – гэта агульнавядомы факт.Пры гэтым, паводле слоў Лаўрова, НАТА збіраецца дыктаваць сваю волю і азіяцкім краінам, спрабуючы заявіць, што ўся тэрыторыя Еўразіі – іх зона адказнасці. Свае намеры альянс апраўдвае абарончым характарам і тым, што пагрозы для краін-членаў ваеннага блока зараз зыходзяць з Тайванскага праліва, Паўднёва-Кітайскага мора.На яго думку, на планы НАТА па пашырэнні зоны сваёй адказнасці неабходна даць канструктыўны адказ."У сувязі з гэтым патрэбен нейкі канструктыўны адказ. Канструктыўны адказ можа быць дадзены толькі самімі краінамі рэгіёна", - падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС.У Маскве не раз выказвалі занепакоенасць нарошчваннем сіл альянсу ў Еўропе. У МЗС РФ заяўлялі, што Расія застаецца адкрытай да дыялогу з НАТА, але на раўнапраўнай аснове, пры гэтым Захад павінен адмовіцца ад курсу на мілітарызацыю кантынента.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261014/belarus-rashucha-asudzhae-teoryyu-peramog-nata-1111739732.html
расія
еўразія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0e/1100756139_141:0:2872:2048_1920x0_80_0_0_c50421482b3df6dfd53f103906967799.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, ната, расія, захад, еўразія, у свеце, адкб, снд, шас, палітыка, бяспека
сяргей лаўроў, мзс рф, ната, расія, захад, еўразія, у свеце, адкб, снд, шас, палітыка, бяспека
Лаўроў: любая краіна можа стаць ахвярай арганізаваных Захадам каляровых рэвалюцый
11:24 16.10.2026 (абноўлена: 11:25 16.10.2026) Шматгадовае няспыннае пашырэнне НАТА на Усход паказвае на намер альянсу дыктаваць волю далёка за межамі сваёй зоны адказнасці, падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Любая краіна свету, у тым ліку дзяржавы Сярэдняй Азіі, можа стаць ахвярай каляровых рэвалюцый, падрыхтаваных Захадам, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, выступаючы на пленарным пасяджэнні канферэнцыі АДКБ, ШАС і СНД па бяспецы ў Цэнтральнай Азіі і Афганістане.
"Ахвярай геапалітычнай экспансіі Захаду, аркестраваных Захадам каляровых рэвалюцый можа стаць абсалютна любая краіна свету, у тым ліку нашы партнёры ў Цэнтральнай Азіі", - адзначыў кіраўнік расійскага МЗС.
Паводле яго слоў, калектыўны Захад не хавае спроб стварыць ачагі напружанасці па перыметры меж краін АДКБ, ШАС і СНД.
Лаўроў таксама звярнуў увагу, што дачыненне заходніх краін да ўзнікнення ўкраінскага крызісу, абумоўлена шматгадовым няспынным пашырэннем НАТА на Усход і падтрымкай неанацысцкага, русафобскага
кіеўскага рэжыму – гэта агульнавядомы факт.
Пры гэтым, паводле слоў Лаўрова, НАТА збіраецца дыктаваць сваю волю і азіяцкім краінам, спрабуючы заявіць, што ўся тэрыторыя Еўразіі – іх зона адказнасці. Свае намеры альянс апраўдвае абарончым характарам і тым, што пагрозы для краін-членаў ваеннага блока зараз зыходзяць з Тайванскага праліва, Паўднёва-Кітайскага мора.
"Але НАТА – гэта не Еўразія. (…) Гэта сур’ёзны філасофскі разварот, які паказвае намер НАТА дыктаваць сваю волю далёка за межамі сваёй зоны адказнасці", - падкрэсліў Лаўроў.
На яго думку, на планы НАТА па пашырэнні зоны сваёй адказнасці неабходна даць канструктыўны адказ.
"У сувязі з гэтым патрэбен нейкі канструктыўны адказ. Канструктыўны адказ можа быць дадзены толькі самімі краінамі рэгіёна", - падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС.
У Маскве не раз выказвалі занепакоенасць нарошчваннем сіл альянсу ў Еўропе. У МЗС РФ заяўлялі, што Расія застаецца адкрытай да дыялогу з НАТА, але на раўнапраўнай аснове, пры гэтым Захад павінен адмовіцца ад курсу на мілітарызацыю кантынента.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"