Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кісялёў: Беларусь знаходзіцца на правільнай траекторыі развіцця

© SputnikГенеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў
Генеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь, 1920, 19.10.2026
Падпісацца
Гендырэктар медыягрупы "Россия сегодня" адзначыў ролю прэзідэнта Беларусі ў станаўленні краіны.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Беларусь узяла ўсё лепшае ад Савецкага Саюза, стварыла сваю развітую эканоміку і захавала баланс у грамадстве, заявіў генеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў, размаўляючы ў Мінску з калектывам агенцтва Sputnik Беларусь.
"Усю сваю прамысловасць (якая засталася ад Савецкага Саюза. - Sputnik) украінцы і прыбалты знішчылі, а Беларусь не. Беларусь трансфармавала яе і з’яўляецца прыкладам, як можна было зрабіць. І зрабіла. Гэта ўнікальны вопыт і вельмі добры", - сказаў Кісялёў.
Паводле яго слоў, журналістам трэба больш расказваць аб унікальным вопыце Беларусі, у тым ліку і ў Прыбалтыцы, і ў Расіі, і ва Украіне.
Кісялёў адзначыў, што такіх поспехаў Беларусь дабілася дзякуючы людзям, якія жывуць на гэтай зямлі.
"Гэта зрабілі людзі – пабудавалі дарогі, інфраструктуру, высокатэхналагічную вытворчасць, сельскую гаспадарку. Даглядаюць сваю зямлю і падтрымліваюць баланс у грамадстве," - падкрэсліў Кісялёў.
Ён таксама адзначыў ролю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў тым, якой зараз з’яўляецца краіна. "Ён зрабіў краіну", - сказаў Кісялёў.
"У нашых традыцыях, у нашай палітычнай культуры лідар заўсёды афарбоўвае сабой эпоху. Падабаецца нам гэта ці не. Гэта факт. Пуцін афарбаваў сабой эпоху, Ельцын афарбаваў эпоху, Брэжнеў афарбаваў эпоху, Хрушчоў афарбаваў эпоху", - сказаў Кісялёў.
Ён таксама адзначыў важнасць таго, каб людзі шанавалі тое, што ёсць у сваёй краіне.
"Таму трэба ўсім займацца сваёй краінай, у гэтым выпадку Беларуссю, Расіяй, ні на каго не аглядацца, і ўсё будзе добра. І абапірацца на здаровыя, простыя каштоўнасці, не думаючы, што мы як хтосьці. Уласна, прыклад гэтага і паказвае Беларусь", - сказаў ён.

Расія і Украіна

"У Расіі зусім няма антыўкраінскага настрою… у Маскве ёсць сетка ўкраінскіх рэстаранаў, ёсць гасцініца "Украіна", у нас ёсць помнік Тарасу Шаўчэнку. У нас маса ўкраінскіх прозвішч, мы нават не адрозніваем, хто ў нас працуе і гэтак далей. Тут няма ніякага этнічнага і нацыянальнага канфлікту ўнутры нас", - адзначыў ён.
Кісялёў расказаў, што ён на чвэрць украінец.
"Дарэчы, у мяне таксама цячэ ўкраінская кроў... Як мінімум на чвэрць я ўкраінец", - сказаў ён.
Закранаючы сітуацыю ва Украіне, Кісялёў падкрэсліў, што "гэта не этнічная гісторыя".
"Яе зрабілі нацыкі, нацыяналісты ўкраінскія. Ім дасталася краіна ў цудоўным стане, 52 млн чалавек, з усімі галінамі прамысловасці, трубаправоднай сістэмай, чыгуначнай сістэмай, лепшы савецкі багаж. Выхад да мора… Першае, што зрабілі нацыяналісты ўкраінскія, яны сталі ўнутры краіны змагацца з рускімі. Гэта была адзіная мэта. Не развіццё краіны, не нацыянальныя інтарэсы, не ўсведамленне, не бяспека, не хай-тэк, нічога… На Данбас пайшлі з танкамі і самалётамі", - сказаў Кісялёў.
Паводле яго слоў, ніхто на Захадзе Украіну аднаўляць не будзе.
"Аднавіць яе давядзецца Расіі. Ну, што рабіць? Плацім гэтую цану за тое, каб Украіна не была анты-Расіяй", - рэзюміраваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Роля Расіі ў фарміраванні новага светапарадку - Sputnik Беларусь, 1920, 15.10.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Роля Расіі ў фарміраванні новага светапарадку
Стужка навiн
0