https://bel.sputnik.by/20261020/karankevch-padzyakava-kranku-branshchyny-za-dapamogu-pry-ntsydentakh-z-dronam-1111929847.html
Каранкевіч падзякаваў кіраўніку Браншчыны за дапамогу пры інцыдэнтах з дронамі
Каранкевіч падзякаваў кіраўніку Браншчыны за дапамогу пры інцыдэнтах з дронамі
Sputnik Беларусь
У Бранскай вобласці раней адбыўся шэраг інцыдэнтаў з беларускім транспартам, які быў атакаваны ўкраінскімі дронамі. 20.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-20T13:15+0300
2026-10-20T13:15+0300
2026-10-20T13:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
віктар каранкевіч
саюзная дзяржава
ягор кавальчук
бранская вобласць
беларусь
у беларусі
спецаперацыя
дроны
беспілотнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/14/1111929298_0:148:1200:823_1920x0_80_0_0_79fb99acc8055047cc348e2e9fe3414d.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Беларускі бок удзячны Бранскай вобласці за дапамогу пры інцыдэнтах з дронамі, заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Ягорам Кавальчуком, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён канстатаваў, што нават у самых складаных сітуацыях аказваецца аператыўная падтрымка."Самае галоўнае, што мы спінай да спіны стаім у вырашэнні гэтых важных задач", - дадаў віцэ-прэм’ер.Ён зрабіў акцэнт і на тым, што, нягледзячы на знешні націск, эканамічныя сувязі расійскага рэгіёна і Беларусі дэманструюць выключную стабільнасць і ўстойлівасць. Бранская вобласць трывала ўтрымлівае пазіцыю ў топ-10 рэгіёнаў Расіі па аб’ёме гандлю з Беларуссю.У пачатку кастрычніка ўкраінскі беспілотнік атакаваў грузавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі ў Бранскай вобласці. Цяжкія раненні атрымала грамадзянка Беларусі – ёй былі ампутаваны канечнасці.Летам таксама былі надзвычайныя здарэнні з беспілотнікамі. Так, 17 чэрвеня беспілотнік ударыў па аўтобусе, у якім юныя футбалісты з Беларусі ў суправаджэнні дарослых ехалі на адпачынак у Геленджык. Тады загінула жанчына, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі, у тым ліку дзеці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261020/lukashenka-padzyakava-kavalchuku-za-dapamogu-belarusam-yakya-patsyarpel-ad-atak-usu-1111926248.html
бранская вобласць
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/14/1111929298_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_251c31590708463662dec06f916947d5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар каранкевіч, саюзная дзяржава, ягор кавальчук, бранская вобласць, беларусь, у беларусі, спецаперацыя, дроны, беспілотнікі, навіны , палітыка, бяспека, грамадства, расія
віктар каранкевіч, саюзная дзяржава, ягор кавальчук, бранская вобласць, беларусь, у беларусі, спецаперацыя, дроны, беспілотнікі, навіны , палітыка, бяспека, грамадства, расія
Каранкевіч падзякаваў кіраўніку Браншчыны за дапамогу пры інцыдэнтах з дронамі
У Бранскай вобласці раней адбыўся шэраг інцыдэнтаў з беларускім транспартам, які быў атакаваны ўкраінскімі дронамі.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Беларускі бок удзячны Бранскай вобласці за дапамогу пры інцыдэнтах з дронамі, заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Ягорам Кавальчуком, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Ваша імгненная рэакцыя, якая прайшла вось гэтым летам у рамках атак беспілотных лятальных апаратаў, аказанне той экстранай медыцынскай дапамогі з вашага боку яшчэ раз даказвае, наколькі мы блізкія, наколькі мы родныя", - сказаў Каранкевіч.
Ён канстатаваў, што нават у самых складаных сітуацыях аказваецца аператыўная падтрымка.
"Самае галоўнае, што мы спінай да спіны стаім у вырашэнні гэтых важных задач", - дадаў віцэ-прэм’ер.
Ён зрабіў акцэнт і на тым, што, нягледзячы на знешні націск, эканамічныя сувязі расійскага рэгіёна і Беларусі дэманструюць выключную стабільнасць і ўстойлівасць. Бранская вобласць трывала ўтрымлівае пазіцыю ў топ-10 рэгіёнаў Расіі па аб’ёме гандлю з Беларуссю.
У пачатку кастрычніка ўкраінскі беспілотнік атакаваў грузавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі ў Бранскай вобласці. Цяжкія раненні атрымала грамадзянка Беларусі – ёй былі ампутаваны канечнасці.
Летам таксама былі надзвычайныя здарэнні з беспілотнікамі. Так, 17 чэрвеня беспілотнік ударыў па аўтобусе, у якім юныя футбалісты з Беларусі ў суправаджэнні дарослых ехалі на адпачынак у Геленджык. Тады загінула жанчына, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі, у тым ліку дзеці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"