Аб’яўлены пераможцы XII Міжнароднага фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна
Аб’яўлены пераможцы XII Міжнароднага фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна
Sputnik Беларусь
У Маскве аб’яўлены пераможцы XII Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна. Узнагароджанне адбылося ў сераду, 21 кастрычніка, у Музеі Масквы. 21.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-21T15:07+0300
2026-10-21T15:07+0300
2026-10-21T17:26+0300
міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна
http://stenincontest.ru/ран-пры атрымаў ліванскі фатограф Абдул Кадэр Аль-Бай. Міжнароднае журы аднадушна прысудзіла яму вышэйшую ўзнагароду за серыю фатаграфій "Ліван, 2024-2025: Жыццё паміж авіяўдарамі" ў намінацыі "Галоўныя навіны. Серыя фатаграфій".Нараўне з уладальнікам Гран-пры былі абвешчаны пераможцы ў шасці намінацыях.У намінацыі "Галоўныя навіны. Адзіночная фатаграфія" першы прыз атрымала работа фотамайстра з Бангладэш Аль Музтаба Расула (S.M. Al Muztaba Rosul) "Дах – неба, падлога з попелу" аб людзях, якія страцілі жыллё ў пажары і выстаялі дзякуючы сіле духу, узаемнай падтрымцы.Сярод работ у намінацыі "Галоўныя навіны. Серыя фатаграфій" лепшай прызнана серыя "Рэха вайны" фатографа Сяргея Бабылёва з Расіі. Яна расказвае аб вызваленні расійскай арміяй горада Суджы і шэрага іншых населеных пунктаў Курскай вобласці ад УСУ.У намінацыі "Спорт. Адзіночная фатаграфія" пераможцам стала работа "Апошняя фаза" расійскага фатографа Яўгена Піліпава. На здымку – спартсмены падчас размінкі перад фіналам усерасійскіх спаборніцтваў па скачках у ваду "Кубок Кремля".У самай папулярнай сярод удзельнікаў конкурсу намінацыі – "Мая планета" – першае месца заваяваў здымак "Жыццё на пясчанай касе" Салеймана Хасейна з Бангладэш. Фатаграфія прысвечана ўменню фермераў прыстасоўвацца да зменлівасці ўзроўню вады ў рацэ. Лепшай серыяй фатаграфій у дадзенай намінацыі прызнана серыя "Мы тут жывем" расійскага аўтара Алісы Паўночнай – кадры з жыцця людзей у разбураных населеных пунктах, якія, нягледзячы ні на што, не пакідаюць свае дамы.У намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" прызавыя месцы занялі работы фотажурналістаў з Індыі і Расіі."Погляд веры" – так называецца здымак Арпан Басу Чаудхуры (Arpan Basu Chowdhury) з Індыі: праз адлюстраванне агнёў у кароне і кручэнне іскраў фатограф перадае адчуванне, што сам час схіляецца перад Махадэвам.Другая работа – серыя "Мары ў цемры" расійскай фотажурналісткі Марыі Сямёнавай. Здымкі расказваюць пра афганскіх жанчын, якія жывуць ва ўмовах гендэрнай дыскрымінацыі і сістэматычнага парушэння іх праў.Намінацыя "Від зверху. Адзіночная фатаграфія". Прыз журы – здымак "Пятнічная малітва над ракой" Мухамада Амдада Хасейна з Бангладэш.У спецыяльнай намінацыі "Энергія жыцця" першае месца журы прысудзіла Паўлу Волкаву за серыю здымкаў "Рэквіем" – пра людзей, якія засталіся жыць у сваіх гарадах пасля баявых дзеянняў і не страчваюць надзеі.Цырымонія ў Маскве дала старт выставачнаму турнэ работ лаўрэатаў конкурсу. Міжнародны праект ужо ахоплівае вядучыя галерэйныя пляцоўкі шэрага краін. У Маскве работы пераможцаў конкурсу можна ўбачыць у Музеі Масквы да 10 лістапада.Аб КонкурсеМіжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна (http://stenincontest.ru, https://stenincontest.com) носіць імя спецыяльнага фотакарэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня", кавалера ордэна Мужнасці Андрэя Сценіна, які загінуў летам 2014 года пад Данецкам.У памяць пра Андрэя Сценіна ў снежні 2014 года міжнародная медыягрупа "Россия сегодня" заснавала міжнародны конкурс для маладых фотажурналістаў. У 2026 годзе ён праводзіцца дванаццаты раз, і ўсе гады свайго існавання з'яўляецца адзінай у Расіі міжнароднай пляцоўкай для маладых рэпарцёраў.Конкурс ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Ён праводзіцца па шасці намінацыях: "Галоўныя навіны", "Адзінкавая фатаграфія", "Мая планета", "Партрэт. Герой нашага часу" і "Від зверху". Спецыяльная намінацыя "Энергія жыцця" заснавана ў 2026 годзе для фатографаў старэйшых за 34 гады.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна, андрэй сценін, навіны , смі, журналістыка, медыягрупа "россия сегодня", грамадства, расія, у свеце, фота, фотаздымкі, фотастужка, фото
міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна, андрэй сценін, навіны , смі, журналістыка, медыягрупа "россия сегодня", грамадства, расія, у свеце, фота, фотаздымкі, фотастужка, фото
Аб’яўлены пераможцы XII Міжнароднага фотаконкурсу імя Андрэя Сценіна
У Маскве аб’яўлены пераможцы XII Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна. Узнагароджанне адбылося ў сераду, 21 кастрычніка, у Музеі Масквы.
http://stenincontest.ru/ран-пры атрымаў ліванскі фатограф Абдул Кадэр Аль-Бай. Міжнароднае журы аднадушна прысудзіла яму вышэйшую ўзнагароду за серыю фатаграфій "Ліван, 2024-2025: Жыццё паміж авіяўдарамі" ў намінацыі "Галоўныя навіны. Серыя фатаграфій".
Абдул Кадэр Аль-Бай: "У верасні 2024 года Ліван быў уцягнуты ў жорсткі ваенны канфлікт. Уся краіна трапіла пад авіяўдары Ізраіля. Шмат каму давялося пакінуць сваё жыллё. Гэтыя фота зроблены ў розных рэгіёнах Лівана. На іх адлюстравана тое, што адбывалася ў першыя секунды пасля ўдару і падчас выратавальных аперацый. Фатаграфіі паказваюць, як звычайныя людзі перажываюць вайну і свае страты, як спрабуюць выжыць".
Нараўне з уладальнікам Гран-пры былі абвешчаны пераможцы ў шасці намінацыях.
У намінацыі "Галоўныя навіны. Адзіночная фатаграфія" першы прыз атрымала работа фотамайстра з Бангладэш Аль Музтаба Расула (S.M. Al Muztaba Rosul) "Дах – неба, падлога з попелу" аб людзях, якія страцілі жыллё ў пажары і выстаялі дзякуючы сіле духу, узаемнай падтрымцы.
Сярод работ у намінацыі "Галоўныя навіны. Серыя фатаграфій" лепшай прызнана серыя "Рэха вайны" фатографа Сяргея Бабылёва з Расіі. Яна расказвае аб вызваленні расійскай арміяй горада Суджы і шэрага іншых населеных пунктаў Курскай вобласці ад УСУ.
У намінацыі "Спорт. Адзіночная фатаграфія" пераможцам стала работа "Апошняя фаза" расійскага фатографа Яўгена Піліпава. На здымку – спартсмены падчас размінкі перад фіналам усерасійскіх спаборніцтваў па скачках у ваду "Кубок Кремля".
У самай папулярнай сярод удзельнікаў конкурсу намінацыі – "Мая планета" – першае месца заваяваў здымак "Жыццё на пясчанай касе" Салеймана Хасейна з Бангладэш. Фатаграфія прысвечана ўменню фермераў прыстасоўвацца да зменлівасці ўзроўню вады ў рацэ. Лепшай серыяй фатаграфій у дадзенай намінацыі прызнана серыя "Мы тут жывем" расійскага аўтара Алісы Паўночнай – кадры з жыцця людзей у разбураных населеных пунктах, якія, нягледзячы ні на што, не пакідаюць свае дамы.
У намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" прызавыя месцы занялі работы фотажурналістаў з Індыі і Расіі.
"Погляд веры" – так называецца здымак Арпан Басу Чаудхуры (Arpan Basu Chowdhury) з Індыі: праз адлюстраванне агнёў у кароне і кручэнне іскраў фатограф перадае адчуванне, што сам час схіляецца перад Махадэвам.
Другая работа – серыя "Мары ў цемры" расійскай фотажурналісткі Марыі Сямёнавай. Здымкі расказваюць пра афганскіх жанчын, якія жывуць ва ўмовах гендэрнай дыскрымінацыі і сістэматычнага парушэння іх праў.
Намінацыя "Від зверху. Адзіночная фатаграфія". Прыз журы – здымак "Пятнічная малітва над ракой" Мухамада Амдада Хасейна з Бангладэш.
У спецыяльнай намінацыі "Энергія жыцця" першае месца журы прысудзіла Паўлу Волкаву за серыю здымкаў "Рэквіем" – пра людзей, якія засталіся жыць у сваіх гарадах пасля баявых дзеянняў і не страчваюць надзеі.
Цырымонія ў Маскве дала старт выставачнаму турнэ работ лаўрэатаў конкурсу. Міжнародны праект ужо ахоплівае вядучыя галерэйныя пляцоўкі шэрага краін. У Маскве работы пераможцаў конкурсу можна ўбачыць у Музеі Масквы да 10 лістапада.
Трэцяе месца ў намінацыі "Галоўныя навіны. Адзіночная фатаграфія". Работа аргенцінскага фатографа Тадэа Бурбона "Аргенціна Мілея". На ёй адлюстраваны арыштаваны падчас дэманстрацыі пенсіянераў у Буэнас-Айрэсе свяшчэннік Хорхе Рамэра. Аргентынскія пенсіянеры падчас акцыі пратэсту патрабавалі павышэння пенсій і аднаўлення бясплатнага медабслугоўвання, якога іх пазбавіў урад Хаўера Мілея.
Другое месца ў намінацыі "Галоўныя навіны. Адзіночная фатаграфія". Іранскі фатограф Сеед Мацін Хашэмі Агхаджары захаваў момант, калі дзяўчына рабіла сэлфі з памерлым бацькам.
Першае месца ў намінацыі "Галоўныя навіны. Адзіночная фатаграфія". Фатаграфія "Дах – неба, падлога з попелу". Фатограф з Бангладэш С.М. Аль Музтаба Расул захаваў трушчобы ў Караіле – раёне ў сталіцы Бангладэш Даке. Трушчобы існуюць тут з 1980 года, зараз у іх пражываюць прыкладна 6 тыс чалавек.
Фота "Крок насустрач" расійскага фатографа Сяргея Бабылёва, якая ілюструе сустрэчу прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы. Заахвочвальная прэмія ў намінацыі "Галоўныя навіны. Адзіночныя фота".
Першае месца ў намінацыі "Від зверху", фатаграфія "Пятнічная малітва над ракой" Махамада Амдада Хасейна. На фота – малітва мусульман на плывучым мосце ў Бангладэш.
Першае месца ў спецыяльнай намінацыі "Энергія жыцця" – работа расіяніна Паўла Волкава аб людзях, якія засталіся жыць у сваіх гарадах пасля баявых дзеянняў і не страчваюць надзеі.
Фатограф з Турцыі Шэбнем Кашкун захавала працу навуковай экспедыцыі, якая назірала за паводзінамі субантарктычных пінгвінаў у Паўднёвым акіяне. Заахвочвальная прэмія ў серыі "Энергія жыцця".
Гран-пры конкурсу ў серыі "Галоўныя навіны" атрымаў фатограф Аль-Бай Абдул Кадэр за рэпартаж з розных рэгіёнаў Лівана, ахопленага канфліктам з Ізраілем.
"Пратэстуючы гітарыст" грэчаскага фатографа Агелоса Барая. На фота – малады вулічны гітарыст Алекс каля будынка парламента ў цэнтры Афінаў падчас сутыкненняў паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Другое месца ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу".
Першае месца ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу". Індыйскі фатограф Арпан Басу Чаулхуры адлюстраваў дзяўчыну падчас фестывалю Гаджан у Заходняй Бенгаліі.
Работа з фотарэпартажу расіянкі Марыі Сямёнавай аб жыцці ў Афганістане пасля прыходу да ўлады талібаў. Першае месца ў серыі "Партрэт. Герой нашага часу".
Першае месца ў намінацыі "Спорт. Адзіночныя работы" – фатаграфія расіяніна Яўгена Піліпава з падрыхтоўкі спартсменаў да фіналу Усерасійскі спаборніцтваў па скачках у ваду "Кубак Крамля".
Трэцяе месца ў намінацыі "Спорт. Адзіночныя" – фатаграфія Аймана Якуба з Бахрэйна, на якім адлюстраваны момант спаборніцтваў па трэкболе ў рамках III Юнацкіх Алімпійскіх гульняў.
Фатограф з Інданезіі Гары Латулунг захаваў працу сартавальніц пластыкавых адходаў у вёсцы Сумбереджа. Мясцовыя рысавыя палі ўжо шмат гадоў служаць звалкай для імпартнага пластыка. Фатаграфія пад назвай "Не наша смецце" заваявала другое месца ў намінацыі "Мая планета. Адзіночныя фота".
"Жыццё на пясчанай касе" Хасейна Салеймана з Бангладэш аб сельскім укладзе ў краіне. Фатограф захаваў часовую пашу, якая ўтвараецца на пясчанай касе пасля адліву. Першае месца ў намінацыі "Мая планета. Адзіночныя фота".
Работа "Паток" фатографа з Венгрыі Цімеі Амбруш. На фатаграфіі – салёнае возера, на паверхні якога слізгоч чарада гусей. Трэцяе месца ў намінацыі "Від зверху. Адзіночныя".
Аб Конкурсе
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна (http://stenincontest.ru, https://stenincontest.com) носіць імя спецыяльнага фотакарэспандэнта медыягрупы "Россия сегодня", кавалера ордэна Мужнасці Андрэя Сценіна, які загінуў летам 2014 года пад Данецкам.
У памяць пра Андрэя Сценіна ў снежні 2014 года міжнародная медыягрупа "Россия сегодня" заснавала міжнародны конкурс для маладых фотажурналістаў. У 2026 годзе ён праводзіцца дванаццаты раз, і ўсе гады свайго існавання з'яўляецца адзінай у Расіі міжнароднай пляцоўкай для маладых рэпарцёраў.
Конкурс ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Ён праводзіцца па шасці намінацыях: "Галоўныя навіны", "Адзінкавая фатаграфія", "Мая планета", "Партрэт. Герой нашага часу" і "Від зверху". Спецыяльная намінацыя "Энергія жыцця" заснавана ў 2026 годзе для фатографаў старэйшых за 34 гады.