Дзяўчаты абяцаюць чакаць, бацькі – ганарацца: прызыўнікі адправіліся ў армію
17:46 22.10.2026 (абноўлена: 17:47 22.10.2026)

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Больш за 150 прызыўнікоў у чацвер урачыста адправіліся на тэрміновую ваенную службу з Мінска, праводзіць іх прыйшлі родныя і блізкія.
Рады Узброеных сіл Беларусі гэтай восенню папоўняць каля 10 тыс навабранцаў. Першымі ў войскі адправяцца тыя, каму трэба служыць у сілах спецыяльных аперацый УС, Мінскай ваеннай камендатуры, 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры, 361-й базе аховы і абслугоўвання.
Усяго ў першы дзень па рэспубліцы ў войскі пойдзе каля тысячы прызыўнікоў.

© Sputnik / Виктор Толочко
Так, на тэрміновую ваенную службу з Мінска ў чацвер адправіліся каля 150 маладых хлопцаў. Урачыстае мерапрыемства, якое праходзіла ў Парку Перамогі, з прызыўнікамі прыйшлі раздзяліць іх блізкія і сваякі.
Пра што кажуць будучыя ваеннаслужачыя і іх блізкія – у матэрыяле Sputnik.
Дзяўчына абяцае прыязджаць
Тэрміновая служба ў Беларусі абавязковая для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. У час прызыўной кампаніі яны прайшлі медкамісію, псіхалагічныя тэсты. Наперадзе навабранцаў чакае армія, дзе трэба асвоіць ратную справу – кожны па сваёй спецыяльнасці.
Атмасфера перад адпраўкай у войскі ўрачыстая, а побач знаходзяцца самыя блізкія: бацькі, сваякі, дзяўчаты.

1/4
© Sputnik / Виктор Толочко

2/4
© Sputnik / Виктор Толочко

3/4
© Sputnik / Виктор Толочко

4/4
© Sputnik / Виктор Толочко
1/4
© Sputnik / Виктор Толочко
2/4
© Sputnik / Виктор Толочко
3/4
© Sputnik / Виктор Толочко
4/4
© Sputnik / Виктор Толочко
Напрыклад, Валерыя прыйшла падтрымаць свайго хлопца, які павінен служыць паўтара года ў легендарнай 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгадзе.

© Sputnik / Александр Жибуль
Пазнаёмілася пара на сайце знаёмстваў і ўжо год разам. Загадваць на будучыню дзяўчына не жадае, але спадзяецца на лепшае.
"Вельмі ўсхвалявана, трапятліва стаўлюся да таго, дзе яму трэба будзе служыць. Час – гэта выпрабаванне, якое дае зразумець, наколькі моцнае наша каханне. Я думаю, у нас усё будзе добра", - дзеліцца яна.
Валерыя настроена рашуча, плануе рэгулярна ездзіць у Віцебск.
"Кожныя выхадныя буду старацца ездзіць да яго на цягніку, калі хлопцу будуць даваць дазвол на наведванне. Калі будуць даваць звальненне, будзем бавіць час у Віцебску", - дадае яна.
Армія ніколі не перашкодзіць
Максім Рудак нарадзіўся і вырас у Мінску, адвучыўся ва ўніверсітэце, прыйшла павестка. Сёння ён таксама накіруецца ў Віцебск. Падтрымаць яго прыехалі бацькі, брат і дзяўчына.

У Максіма Рудака баявы настрой – армія ніколі не перашкодзіць!
© Sputnik / Александр Жибуль
"Настрой баявой, ведаю, што брыгада легендарная, буду служыць. Хочацца з парашутам скокнуць, з аўтамата пастраляць – усяго патроху", - распавядае ён.
Да будучай службы Максім настроены станоўча.
"Я мужчына, таму служба ў арміі ніколі не перашкодзіць – гэта і дысцыпліна, баявы дух. Думаю, адказнасці і мужнасці за службу дадасца", - дадае ён.
Галоўнае – з парашутам скокну
Эдуард Войцік сваю павестку ўжо чакаў, таму і будучая служба для яго нечаканасцю не стала. Ён таксама папоўніць шэрагі легендарнай 103-й у Віцебску. Хлопец прызнаецца, што пра будучую службу яшчэ не думаў.

Эдуард Войцік марыць здзейсніць скачок з парашутам
© Sputnik / Александр Жибуль
"Нават уявіць не магу, што мяне чакае. Самае галоўнае – з парашутам скокну", - з усмешкай кажа ён.
Надыходзіць урачыстая частка.

© Sputnik / Виктор Толочко
Для тых, хто сабраўся, спяваюць песні, не абышлося і без дэманстрацыі баявых навыкаў ад дзеючых ваеннаслужачых.

1/7
© Sputnik / Виктор Толочко

2/7
© Sputnik / Виктор Толочко

3/7
© Sputnik / Виктор Толочко

4/7
© Sputnik / Виктор Толочко

5/7
© Sputnik / Виктор Толочко

6/7
© Sputnik / Виктор Толочко

7/7
© Sputnik / Виктор Толочко
1/7
© Sputnik / Виктор Толочко
2/7
© Sputnik / Виктор Толочко
3/7
© Sputnik / Виктор Толочко
4/7
© Sputnik / Виктор Толочко
5/7
© Sputnik / Виктор Толочко
6/7
© Sputnik / Виктор Толочко
7/7
© Sputnik / Виктор Толочко
Акрабатычныя элементы, рукапашны бой, стральба халастымі. Выглядае ўсё эфектна. Многаму з паказанага трэба навучыцца і навабранцам.

1/3
© Sputnik / Виктор Толочко

2/3
© Sputnik / Виктор Толочко

3/3
© Sputnik / Виктор Толочко
1/3
© Sputnik / Виктор Толочко
2/3
© Sputnik / Виктор Толочко
3/3
© Sputnik / Виктор Толочко
Ужо сёння прызыўнікі прыедуць у воінскія часці і пачнуць навучанне.
Ваенную прысягу яны прымуць 21 лістапада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
