Крыд папрасіў прабачэння за скандальны мерч з героем "Ідзі і глядзі"

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкЯгор Крыд
Ягор Крыд - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Падпісацца
Артыст прызнаўся, што ніколі не глядзеў фільм, які з’яўляецца адным з галоўных мастацкіх помнікаў трагедыі Беларусі падчас нацысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. Расійскі спявак Ягор Крыд прынёс прабачэнні ўсім, чые пачуцці былі закрануты ў сувязі з выкарыстаннем у яго кліпе выявы галоўнага героя кінастужкі "Ідзі і глядзі".
Артыст, паводле яго слоў, не ведаў пра існаванне фільма "Ідзі і глядзі", не ўкладваў ніякага гістарычнага падтэксту ў свой вобраз для новага кліпа і не хацеў нікога пакрыўдзіць.
"Фільм "Ідзі і глядзі" ніколі не глядзеў і не чуў пра яго, таму ніяк не мог ведаць, што выява на вопратцы адсылае да яго постара (…) Для мяне гэта была проста набытая дызайнерская рэч у краме, якая вісела на паліцы ў свабодным продажы", - напісаў Крыд на сваёй старонцы ў сацсетцы Інстаграм*.
© Photo : Social media page of egorkreedПост Ягора Крыда ў сацсетках
Пост Егора Крида в соцсетях - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Пост Ягора Крыда ў сацсетках
Па словах выканаўцы, усе кадры, на якіх бачны лонгсліў з нанесенай выявай героя кінастужкі, ужо замазаны.
Таксама Крыд падкрэсліў, што "ёсць рэчы, якія павінны заставацца вышэй за любыя інфармацыйныя скандалы. І памяць аб загінулых – адна з іх".
"Яшчэ раз прашу прабачэння перад усімі, каго зачапіў, зараз буду гугліць кожны малюнак на кожнай набытай мной рэчы", - напісаў спявак.
Пасля прэм’еры кліпа на песню Крыда "Милый ублюдок", дзе артыст з’явіўся ў лонгсліве з выявай героя фільма "Ідзі і глядзі", якому дызайнеры дадалі пірсінг і татуіроўкі, у сацыяльных сетках разгарэўся скандал. Спевака абвінавацілі ў непавазе да памяці ахвяр акупацыі ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
*Дзейнасць Meta (сацсеткі Facebook і Instagram) забаронена ў Расіі як экстрэмісцкая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мерч нацызму: Прыдыбайла аб кадры з фільма Ідзі і глядзі ў кліпе Крыда - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Відэа
"Мерч нацызму": Прыдыбайла аб кадры з фільма "Ідзі і глядзі" ў кліпе Крыда
Стужка навiн
0