Лічбавыя дакументы: у Беларусі рыхтуюць да запуску карысны мабільны дадатак

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкГрамадзянін з мабільным тэлефонам
Грамадзянін з мабільным тэлефонам - Sputnik Беларусь, 1920, 25.10.2026
Падпісацца
Дадатак, у якім усе важныя дакументы можна будзе мець у лічбавым фармаце, павінен спрасціць узаемадзеянне бізнесу і дзяржавы, а таксама пазбавіць людзей ад праблем, напрыклад, пры страце фізічнага дакумента.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Лічбавыя аналагі дакументаў з’явяцца ў Беларусі, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Там удакладнілі, што праект па стварэнні мабільнай праграмы "Лічбавыя дакументы" рэалізуецца ў рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 – 2030 гады.
Новы сэрвіс закліканы спрасціць узаемадзеянне грамадзян з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
"Праект "Лічбавыя дакументы" накіраваны на тое, каб пазбавіць самога грамадзяніна ад таго, каб насіць усё з сабой аналагавыя дакументы, так, як мы называем гэта ў нашым нацыянальным цэнтры (электронных паслуг - Sputnik), аналагавыя копіі гэтых дакументаў, звесткі і перайсці поўнасцю ў лічбу", - растлумачыў начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Ягор Воранаў.
Замест таго, каб насіць з сабой папяровыя дакументы і даведкі, карыстальнік зможа адкрыць мабільнае прыкладанне і прад’явіць неабходныя звесткі ў лічбавым выглядзе.
Паводле слоў Воранава, увядзенне лічбавых дакументаў выгадна як фізічным асобам, так і юрыдычным.
"Мы пазбаўляем работнікаў арганізацыі, дзе гэтыя лічбавыя дакументы прад’яўляюцца, ад ручнога перапісвання, ад памылак, параджэння якіх-небудзь інфармацыйных рэсурсаў, у якія захаваюцца некарэктныя звесткі адносна самога грамадзяніна, скарачаючы час атрымання гэтых звестак у лічбавым фармаце, ужо правераныя на валіднасць", - расказаў начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій.
Лічбавыя дакументы дазваляюць пры ўзаемадзеянні бізнесу і дзяржавы эканоміць час, скараціўшы ўвогуле вытворчыя выдаткі часу на абслугоўванне ўсяго кліенцкага партфеля.
Беларускія распрацоўшчыкі рыхтуюць да запуску яшчэ адну электронную навінку – сістэму "Е-вестка", якая будзе інфармаваць аб штрафах і пошлінах, а таксама нагадваць аб заканчэнні тэрміну дзеяння пашпарта або вадзіцельскіх праў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг Беларусі і ЕАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2026
Турчын прапанаваў зрабіць ШІ інструментам росту прадукцыйнасці ў ЕАЭС
Стужка навiн
0