https://bel.sputnik.by/20261026/myadzvedze-zakhad-sanktsyyam-sprabue-tssnuts-na-dzyarzhavy-susvetnay-bolshasts-1112126826.html
Мядзведзеў: Захад санкцыямі спрабуе ціснуць на дзяржавы сусветнай большасці
Мядзведзеў: Захад санкцыямі спрабуе ціснуць на дзяржавы сусветнай большасці
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на тое, што ў дачыненні да Расіі ўведзена больш за 30 тысяч незаконных заходніх рэстрыкцый, краіна развіваецца, заявіў намеснік старшыні Саўбеза. 26.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-26T19:03+0300
2026-10-26T19:03+0300
2026-10-26T19:03+0300
дзмітрый мядзведзеў
расія
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/1d/1109511929_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_692d530e468fbd924d8aafe963af239c.jpg
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Краіны Захаду актыўна выкарыстоўваюць санкцыі і тарыфы ў якасці сродкаў ціску супраць дзяржаў сусветнай большасці, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі, старшыня партыі "Адзіная Расія" Дзмітрый Мядзведзеў."Краіны Захаду і раней, тым больш цяпер, актыўна выкарыстоўваюць санкцыі, тарыфы, гандлёвую блакаду як сродак палітычнага ціску супраць многіх дзяржаў сусветнай большасці", – заявіў Мядзведзеў падчас пасяджэння пастаяннага камітэта руху "За свабоду нацый!".Санкцыі і гандлёвую блакаду заходнія краіны выкарыстоўваюць, карыстаючыся тым, што па шэрагу пазіцый у іх ёсць пэўныя перавагі, адзначыў ён.Мядзведзеў асобна закрануў незаконныя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Ён звярнуў увагу, што Захадам было ўведзена больш за 30 тысяч незаконных абмежавальных антырасійскіх мер, нягледзячы на якія Расія працягвае развівацца."Расія як стаяла, так і стаіць, і развіваецца нават пад ціскам гэтых 30 тысяч мер, але само па сабе гэта вельмі паказальна", – падкрэсліў намеснік старшыні Саўбеза РФ.Раней Мядзведзеў заяўляў, што Масква спрабавала выбудаваць з Захадам нармальныя адносіны, але той разбурыў усё, адмовіўшыся ад супрацоўніцтва і ўвёўшы санкцыі.Па словах намесніка старшыні Саўбеза РФ, у цяперашні час заходнія краіны самі пажынаюць плады сваёй санкцыйнай палітыкі супраць Расіі."(…) яны (краіны Захаду – Sputnik) усё разбурылі. Яны ў гэтым вінаватыя. Яны ўвялі санкцыі. Яны адмовіліся ад супрацоўніцтва. Хай цяпер пажынаюць плады. У іх цяпер дарагі газ і бензін. У іх не хапае шэрагу найважнейшых прадуктаў", – заяўляў Мядзведзеў у інтэрв'ю іранскаму дзяржаўнаму тэлебачанню.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней адзначаў, што палітыка стрымлівання і аслаблення Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сярэдзіне кастрычніка падпісаў указ ад 16 кастрычніка 2026 года аб бестэрміновым прыпыненні новых жорсткіх мер супраць Расіі, прадугледжаных законам, над якім працаваў памерлы сенатар Ліндсі Грэм (унесены ў Расіі ў пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў). Гаворка ідзе пра санкцыі ў дачыненні да нафтагазавага сектара РФ.Масква неаднаразова адзначала, што адмова ЕС ад расійскіх энерганосьбітаў нанесла найперш шкоду еўрапейскай эканоміцы, прывяла да росту кошту энергіі і зніжэння канкурэнтаздольнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/1d/1109511929_62:0:2793:2048_1920x0_80_0_0_3e5d74b9dad30f6834024d4125b9850b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый мядзведзеў, расія, бяспека, навіны
дзмітрый мядзведзеў, расія, бяспека, навіны
Мядзведзеў: Захад санкцыямі спрабуе ціснуць на дзяржавы сусветнай большасці
Нягледзячы на тое, што ў дачыненні да Расіі ўведзена больш за 30 тысяч незаконных заходніх рэстрыкцый, краіна развіваецца, заявіў намеснік старшыні Саўбеза.
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Краіны Захаду актыўна выкарыстоўваюць санкцыі і тарыфы ў якасці сродкаў ціску супраць дзяржаў сусветнай большасці, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі, старшыня партыі "Адзіная Расія" Дзмітрый Мядзведзеў.
"Краіны Захаду і раней, тым больш цяпер, актыўна выкарыстоўваюць санкцыі, тарыфы, гандлёвую блакаду як сродак палітычнага ціску супраць многіх дзяржаў сусветнай большасці", – заявіў Мядзведзеў падчас пасяджэння пастаяннага камітэта руху "За свабоду нацый!".
Санкцыі і гандлёвую блакаду заходнія краіны выкарыстоўваюць, карыстаючыся тым, што па шэрагу пазіцый у іх ёсць пэўныя перавагі, адзначыў ён.
Мядзведзеў асобна закрануў незаконныя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Ён звярнуў увагу, што Захадам было ўведзена больш за 30 тысяч незаконных абмежавальных антырасійскіх мер, нягледзячы на якія Расія працягвае развівацца.
"Расія як стаяла, так і стаіць, і развіваецца нават пад ціскам гэтых 30 тысяч мер, але само па сабе гэта вельмі паказальна", – падкрэсліў намеснік старшыні Саўбеза РФ.
Раней Мядзведзеў заяўляў, што Масква спрабавала выбудаваць з Захадам нармальныя адносіны, але той разбурыў усё, адмовіўшыся ад супрацоўніцтва і ўвёўшы санкцыі.
Па словах намесніка старшыні Саўбеза РФ, у цяперашні час заходнія краіны самі пажынаюць плады сваёй санкцыйнай палітыкі супраць Расіі.
"(…) яны (краіны Захаду – Sputnik) усё разбурылі. Яны ў гэтым вінаватыя. Яны ўвялі санкцыі. Яны адмовіліся ад супрацоўніцтва. Хай цяпер пажынаюць плады. У іх цяпер дарагі газ і бензін. У іх не хапае шэрагу найважнейшых прадуктаў", – заяўляў Мядзведзеў у інтэрв'ю іранскаму дзяржаўнаму тэлебачанню.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней адзначаў, што палітыка стрымлівання і аслаблення Расіі – гэта доўгатэрміновая стратэгія Захаду, а санкцыі нанеслі сур'ёзны ўдар па ўсёй сусветнай эканоміцы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сярэдзіне кастрычніка падпісаў указ ад 16 кастрычніка 2026 года аб бестэрміновым прыпыненні новых жорсткіх мер супраць Расіі, прадугледжаных законам, над якім працаваў памерлы сенатар Ліндсі Грэм (унесены ў Расіі ў пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў). Гаворка ідзе пра санкцыі ў дачыненні да нафтагазавага сектара РФ.
Масква неаднаразова адзначала, што адмова ЕС ад расійскіх энерганосьбітаў нанесла найперш шкоду еўрапейскай эканоміцы, прывяла да росту кошту энергіі і зніжэння канкурэнтаздольнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"