https://bel.sputnik.by/20261102/snapko-nyazhynsk-gak-vyydze-na-praektnuyu-magutnasts-da-kantsa-2027-goda-1112316201.html
Снапкоў: Няжынскі ГАК выйдзе на праектную магутнасць да канца 2027 года
Снапкоў: Няжынскі ГАК выйдзе на праектную магутнасць да канца 2027 года
Sputnik Беларусь
Першы намеснік старшыні беларускага ўрада ацаніў, на колькі можа вырасці экспартная выручка краіны дзякуючы Няжынскаму ГАКу. 02.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-02T15:17+0300
2026-11-02T15:17+0300
2026-11-02T15:17+0300
мікалай снапкоў
аляксандр лукашэнка
эканоміка
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116582_263:37:3000:1577_1920x0_80_0_0_946360f1351df79495233bcf61c39922.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Магутнасць у два мільёны тон калійных угнаенняў у год будзе дасягнута на Няжынскім горна-абагачальным камбінаце (ГАК) да 31 снежня 2027 года, паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў прэзідэнта ў панядзелак."Калій для краіны важны. Экспартная выручка ад 2 мільёнаў тон па бягучых цэнах – гэта дзесьці плюс 500-600 млн долараў у валютную скарбонку нашай краіны", – цытуе Снапкова прэс-служба ўрада.Гаворачы пра тое, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў давесці прадпрыемства да ідэалу і толькі пасля гэтага ўводзіць у эксплуатацыю, Снапкоў патлумачыў, што ГАК не будзе спынены. У гэтым годзе будзе выраблена 500 тон хлоркалію.Раней Снапкоў паведаміў, што аб'екты першай і другой чарг Няжынскага ГАКа ўведзены ў эксплуатацыю. Зараз прадпрыемства здольна вырабляць адзін мільён тон калійных угнаенняў у год.Пакуль што трэба выканаць асобныя віды работ: цеплавую ізаляцыю часткі тэхналагічных трубаправодаў і абсталявання, антыкаразійную абарону і іншае. Усё гэта, запэўніў першы віцэ-прэм'ер, не перашкаджае нармальнай эксплуатацыі аб'екта і не ўплывае на бяспеку.Узвядзенне ГАКа пачалі ў 2015 годзе, а прыкладна праз дзесяць гадоў была атрымана першая таварная прадукцыя. На сайце прадпрыемства сказана, што праектная магутнасць – два мільёны тон хларыду калію штогод. Агульныя запасы калійных солей на Няжынскім участку Старобінскага радовішча ацэньваюцца ў 2,5 млрд тон.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046116582_94:0:2761:2000_1920x0_80_0_0_0a8dabd55d527c4fe7d8b0b4bd207e95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мікалай снапкоў, аляксандр лукашэнка, эканоміка, беларусь, навіны
мікалай снапкоў, аляксандр лукашэнка, эканоміка, беларусь, навіны
Снапкоў: Няжынскі ГАК выйдзе на праектную магутнасць да канца 2027 года
Першы намеснік старшыні беларускага ўрада ацаніў, на колькі можа вырасці экспартная выручка краіны дзякуючы Няжынскаму ГАКу.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Магутнасць у два мільёны тон калійных угнаенняў у год будзе дасягнута на Няжынскім горна-абагачальным камбінаце (ГАК) да 31 снежня 2027 года, паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў прэзідэнта ў панядзелак.
"Калій для краіны важны. Экспартная выручка ад 2 мільёнаў тон па бягучых цэнах – гэта дзесьці плюс 500-600 млн долараў у валютную скарбонку нашай краіны", – цытуе Снапкова прэс-служба ўрада.
Гаворачы пра тое, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў давесці прадпрыемства да ідэалу і толькі пасля гэтага ўводзіць у эксплуатацыю, Снапкоў патлумачыў, што ГАК не будзе спынены. У гэтым годзе будзе выраблена 500 тон хлоркалію.
Раней Снапкоў паведаміў, што аб'екты першай і другой чарг Няжынскага ГАКа ўведзены ў эксплуатацыю. Зараз прадпрыемства здольна вырабляць адзін мільён тон калійных угнаенняў у год.
Пакуль што трэба выканаць асобныя віды работ: цеплавую ізаляцыю часткі тэхналагічных трубаправодаў і абсталявання, антыкаразійную абарону і іншае. Усё гэта, запэўніў першы віцэ-прэм'ер, не перашкаджае нармальнай эксплуатацыі аб'екта і не ўплывае на бяспеку.
Узвядзенне ГАКа пачалі ў 2015 годзе, а прыкладна праз дзесяць гадоў была атрымана першая таварная прадукцыя. На сайце прадпрыемства сказана, што праектная магутнасць – два мільёны тон хларыду калію штогод. Агульныя запасы калійных солей на Няжынскім участку Старобінскага радовішча ацэньваюцца ў 2,5 млрд тон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"