Запуск ракеты класса земля-море Saegheh Корпусом стражей исламской революции во время маневров в восточной части Ормузского пролива - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе

Тэгеран дапусціў удары па амерыканскіх базах у Еўропе

© AP / Vahid SalemiІранскі ваенны побач з ракетай
Іранскі ваенны побач з ракетай - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2026
Падпісацца
Іранскі бок раней заяўляў аб гатоўнасці да любога сцэнарыя развіцця падзей у выпадку аднаўлення ваеннага супрацьстаяння з Вашынгтонам.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Іран можа атакаваць базы ЗША ў Еўропе, калі будзе адноўлена агрэсія ў дачыненні да ісламскай рэспублікі, пра гэта заявіў дэпутат іранскага парламента Манучэхр Матакі.
Раней 31 кастрычніка вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі даў указанне ваенным дзейсна адказваць на любыя пагрозы. Пры гэтым ён адзначыў, што адказ не павінен мець геаграфічных абмежаванняў.
У іранскіай арміі пацвердзілі, што калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыць ізноў пайсці на агрэсію супраць Ірана, геаграфія баявых дзеянняў пашырыцца.
Матакі растлумачыў, што "па-за рэгіёнам – значыць "па месцах, якія выкарыстоўваюцца супраць нас". На дадзены момант геаграфічнай вобласцю, якая падпадае пад гэта вызначэнне, з’яўляецца Еўропа.
"Такім чынам, у кантэксце адсутнасці геаграфічных абмежаванняў – так, гэта значыць, што нашы ракеты дасягнуць Еўропы", - цытуе словы дэпутата агенцтва ISNA.
Раней кіраўнік Пентагона Піт Хегсет заяўляў, што Ірану давядзецца ў бліжэйшы час зрабіць рэальны выбар: або за сталом перагавораў адмовіцца ад ядзернай праграмы, або сутыкнуцца з тым узроўнем разбурэнняў, які ЗША можа нанесці.
Пры гэтым паведамлялася, што амерыканскія і ізраільскія ваенныя распрацавалі канкрэтны план аднаўлення ўдараў па Іране, які можа быць рэалізаваны пасля выбараў у Кангрэс запланаваных на 3 лістапада.
Тэгеран са свайго боку заяўляў, што гатоў да любога сцэнарыя развіцця падзей у выпадку аднаўлення ваеннага супрацьстаяння з Вашынгтонам. У выпадку новага нападзення на іранскую тэрыторыю Іран зменіць баланс сіл у рэгіёне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Истребитель военно-воздушных сил Израиля - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе
ЗША і Ізраіль падрыхтавалі план нанясення новых удараў па Іране
Стужка навiн
0