Як Мінін і Пажарскі вызвалілі Маскву ад польскіх інтэрвентаў – відэа
© Sputnik
Падпісацца
Да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Расіі 4 лістапада, Sputnik пры дапамозе нейрасеткі ажывіў знакамітыя карціны, прысвечаныя падзеям 1612 года, калі другому народнаму апалчэнню ўдалося выбіць польскія войскі з Масквы і пераламаць ход грандыёзнай Смуты.
Другое народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага менавіта 4 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1612 года ўзяло штурмам Кітай-горад, што прывяло да вызвалення Масквы ад польска-літоўскіх інтэрвентаў.
Sputnik вырашыў узгадаць, як гэта адбывалася, ажывіўшы пры дапамозе нейрасеткі карціны мастакоў пра той час:
"Воззвание к нижегородцам гражданина Минина в 1611 году" – карціна напісана рускім мастаком Міхаілам Іванавічам Пясковым у 1861 годзе;
акварэль рускага мастака Эрнэста Ліснера "Бой второго ополчения с польскими интервентами в 1612 году у Владимирских ворот Китай-города" са збору Дзяржаўнага Гістарычнага музея;
карціна "Минин и Пожарский" напісаная рускім мастаком Міхаілам Іванавічам Скоцці ў 1850 годзе;
карціна "Освобождение Москвы князем Пожарским и гражданином Мининым", напісаная рускім мастаком Васілём Кузьмічом Дзямідавым у 1836 годзе;
"Сибирские татарки Енисейской и Томской губерний" – вядомая этнаграфічная літаграфія 1862 года, створаная мастаком Густавам-Тэадорам Паўлі (сібірскія татары былі аднымі з тых народаў, якія ўдзельнічалі ў Другім народным апалчэнні);
"Въезд Минина и Пожарского в Кремль" (у некаторых крыніцах – "Въезд Минина и Пожарского в Москву" або "Торжественный въезд князя Пожарского в Кремль после освобождении Москвы в 1612 г.") – гістарычная хромалітаграфія, выдадзеная ў Маскве ў 1875 годзе.
Руская праваслаўная царква ў гэты дзень шануе памяць Казанскай іконы Божай Маці і дзякуе ёй за дапамогу ў збавенні Масквы ад захопнікаў.
У 1613 годзе цар Міхаіл Фёдаравіч заснаваў 4 лістапада Дзень ачышчэння Масквы ад польскіх інтэрвентаў, а ў 1649 годзе па ўказе цара Аляксея Міхайлавіча гэты дзень стаў царкоўна-дзяржаўным святам.
У гісторыі сучаснай Расіі Дзень народнага адзінства заснавалі ў 2004 і ўпершыню адзначалі ў 2005 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"