Грамадскі транспарт Мінска 7 лістапада будзе працаваць па графіку нядзелі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвтобус на остановке
Автобус на остановке  - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2026
Падпісацца
Змяненні звязаны са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які штогод адзначаецца ў Беларусі 7 лістапада.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Праца гарадскога пасажырскага транспарту ў Менску 7 лістапада будзе арганізавана па графіку нядзелі, паведамілі ў прэс-службе ДП "Сталічны транспарт і сувязь".
Выключэнне складзе гарадскі экспрэсны аўтобусны маршрут № 1111-ТК "Азярцо - РНПЦ анкалогіі": ён будзе працаваць па раскладзе суботы.
"07 лістапада 2026 г. праца гарадскога пасажырскага транспарту арганізуецца па графіку нядзелі", – гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым прыгарадныя аўтобусныя маршруты таксама пяройдуць на суботні графік руху.
Змяненні звязаны са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які штогод адзначаецца ў краіне 7 лістапада.
Беларусь застаецца адзінай постсавецкай рэспублікай, дзе гэты дзень захаваў статус агульнарэспубліканскага свята - яно адзначана ў календары чырвоным колерам.
Цяпер у Беларусі статус агульнарэспубліканскіх свят маюць таксама Новы год (1 і 2 студзеня), Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага), Дзень жанчын (8 сакавіка) і Свята працы (1 мая).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0