Які сёння дзень: 7 лістапада 2026 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 7 лістапада 2026 года
Які сёння дзень: 7 лістапада 2026 года - Sputnik Беларусь, 1920, 07.11.2026
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 54 дні.
У гэты дзень адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў даведцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 лістапада

У 1917 годзе ў Петраградзе стрэлам крэйсера "Аврора" пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя.
У 1989 годзе быў створаны Дом-музей дзеда Талаша.
У 1992 годзе прайшоў першы матч Нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі з шайбай.
У 2007 годзе адкрыліся дзве станцыі Мінскага метрапалітэна: "Уручча" і "Барысаўскі тракт"

Хто нарадзіўся 7 лістапада

1790 год: Караль Падчашынскі, архітэктар.
1896 год: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
1897 год: Міхась Каршук, дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.
1918 год: Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся польская фізік і хімік Марыя Складоўская-Кюры і французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўская прэміі па літаратуры Альбер Камю.

7 лістапада ў народным календары

Сёння ў праваслаўных Дзмітрыеўская бацькоўская субота. Кожны год гэты дзень памінання продкаў выпадае на розную дату, але заўсёды адзначаецца ў суботу перад днём памяці вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага (па новым стылі 8 лістапада).
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Тавіфы. Аднойчы Тавіфа, вядомая сваёй працавітасцю і добрымі справамі, захварэла і памерла. На пахаванне паклікалі апостала Пятра. Той папрасіў усіх прысутных выйсці, пасля чаго загадаў: "Тавіфа, устань", і дзяўчына ажыла.
У народзе гэты дзень называлі "Дзедаўскія плачы". Лічылася, што 7 лістапада нават неба плача – снегам або дажджом, аплаквае памерлых. Ішлі на могілкі, запальвалі там свечкі. Прынята было таксама дапамагаць у гэты дзень жабракам і сіротам.
У гэты дзень жанчыны каяліся ў сваіх грахах і плакалі. Дзяўчыне-сіраце, якая выходзіла замуж, таксама трэба было моцна плакаць і прасіць памерлую маці, каб тая благаславіла яе на шлюб.
Стужка навiн
0