Першы ўчастак кальцавой лініі метро злучыць Парк Дружбы народаў і Вяснянку

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтроительство метро
Строительство метро - Sputnik Беларусь, 1920, 08.11.2026
Падпісацца
Асноўныя намаганні метрабудоўцаў зараз засяроджаны на ўзвядзенні трох станцый Зеленалужскай лініі – "Камароўскай", "Перэспы" і "Парку Дружбы народаў".
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Будаўніцтва чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна пачнецца з участка ад плошчы Бангалор да Вяснянкі, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў у ходзе сустрэчы з калектывам Дырэкцыі па будаўніцтве сталічнай падземкі.
Чацвёртая лінія метро будзе кальцавой. Паводле слоў Чэрнікава, якія прыводзіць прэс-служба Мінгарвыканкама, працягласць першага ўчастка, з якога пачнецца ўзвядзенне гэтай веткі, складзе шэсць кіламетраў.
Як адзначыў у сваю чаргу кіраўнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Іван Мікульскі, асноўныя намаганні метрабудаўцаў цяпер засяроджаны на ўзвядзенні трох станцый Зеленалужскай лініі – "Камароўскай", "Пераспе" і "Парку Дружбы народаў".
© Photo : Минский метрополитенКарта минского метро в перспективе
Карта минского метро в перспективе - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2026
Карта минского метро в перспективе
"Сёння тунэлепраходчыя механізаваныя комплексы "Алеся" і "Марыя" знаходзяцца ў раёне вул. Старажоўскай і побач з "Камароўскай", – удакладніў Мікульскі.
Ён таксама зазначыў, што ў будаўніцтве "падземкі" горад не адыходзіць ад планаў. У хуткім часе будаўнікі маюць намер пачаць работы па будаўніцтве кальцавой лініі. Ужо распрацоўваецца неабходная для гэтага праектная дакументацыя.
Першы ўчастак працягласцю шэсць кіламетраў звяжа станцыю "Парк Дружбы народаў" з мікрараёнам Вяснянка.
Па словах Мікульскага, на гэтым адрэзку метро будуць размешчаны тры станцыі. Пасля завяршэння работ па будаўніцтве першага ўчастка падземнага кальца работы будуць прадоўжаны ў бок станцыі метро "Пушкінская", дадаў кіраўнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0