https://bel.sputnik.by/20261108/vr-tur-u-belavezhskuyu-pushchu-prapanuyuts-belarusy-na-vystave--shankha--vdea-1112475252.html
VR-тур у Белавежскую пушчу прапануюць беларусы на выставе ў Шанхаі – відэа
VR-тур у Белавежскую пушчу прапануюць беларусы на выставе ў Шанхаі – відэа
Sputnik Беларусь
Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь урачыста адкрылася на выставе China International Import Expo 2026. 08.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-08T14:15+0300
2026-11-08T14:15+0300
2026-11-08T14:15+0300
беларусь
кітай
беларуская мова
беларуская кухня
выстава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/06/1112461295_230:259:3411:2048_1920x0_80_0_0_45c9188876eb2e9811a8701ba52faa04.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Беларуская экспазіцыя на выставе China International Import Expo (CIIE) 2026 прадстаўлена 53 арганізацыямі харчпрама, навукова-тэхнічнай сферы, турызму і іншых абласцей, паведамілі Sputnik ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты."Лейтматывам і галоўнай тэмай гэтага года выступае "Беларусь тэхналагічная" ў развіццё аб'яўленых Беларуссю і Кітаем 2026-2027 гадамі прамысловай кааперацыі", - адзначылі ў "Белінтэрэкспа".Для гасцей выставы ў беларускім сегменце арганізаваны майстар-класы па маляванні ўзораў на тканіне, вырабе бранзалетаў і дэкаратыўных элементаў, а таксама інтэрактыўнае навучанне па напісанні і вымаўленні слоў на беларускай мове.Перад наведвальнікамі выступае заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Купалінка". Ёсць і VR-лакацыя, дзе можна здзейсніць віртуальны шпацыр па нацпарку "Белавежская пушча". Арганізавана дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. На кулінарнай пляцоўцы беларускага стэнда працуе брэнд-амбасадор экспазіцый Беларусі ў Кітаі - шэф-кухар Антон Каленік. Ён уваходзіць у топ-200 лепшых шэф-кухараў свету.На беларускіх стэндах можна ўбачыць прадуктовыя навінкі. Гэта мясная, малочная і лікёра-гарэлачная прадукцыя, а таксама дэсертныя напіткі, "кандытарка", дзіцячае харчаванне. Прадстаўлены і высокатэхналагічнае абсталяванне, дасягненні нізкавугляроднай энергетыкі і многае іншае.China International Import Expo (Кітайская міжнародная выстава імпарту, CIIE) праходзіць у Шанхаі да 10 лістапада. У яе рамках адбываюцца тэматычныя сустрэчы і круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў беларускага бізнесу і кітайскай дзелавой супольнасці.У 2026 годзе агульная плошча ўсіх экспазіцый за гісторыю правядзення CIIE упершыню перавышае 440 тыс. кв. м. Прадстаўлены больш за 4,1 тыс. экспанентаў і замежных прадстаўнікоў з больш як 160 краін, рэгіёнаў і міжнародных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/06/1112461295_632:265:3009:2048_1920x0_80_0_0_624c7d50b42d6bf3317324fc4aab03cb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, кітай, беларуская мова, беларуская кухня, выстава
беларусь, кітай, беларуская мова, беларуская кухня, выстава
VR-тур у Белавежскую пушчу прапануюць беларусы на выставе ў Шанхаі – відэа
Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь урачыста адкрылася на выставе China International Import Expo 2026.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Беларуская экспазіцыя на выставе China International Import Expo (CIIE) 2026 прадстаўлена 53 арганізацыямі харчпрама, навукова-тэхнічнай сферы, турызму і іншых абласцей, паведамілі Sputnik ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
"Лейтматывам і галоўнай тэмай гэтага года выступае "Беларусь тэхналагічная" ў развіццё аб'яўленых Беларуссю і Кітаем 2026-2027 гадамі прамысловай кааперацыі", - адзначылі ў "Белінтэрэкспа".
Для гасцей выставы ў беларускім сегменце арганізаваны майстар-класы па маляванні ўзораў на тканіне, вырабе бранзалетаў і дэкаратыўных элементаў, а таксама інтэрактыўнае навучанне па напісанні і вымаўленні слоў на беларускай мове.
Перад наведвальнікамі выступае заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Купалінка". Ёсць і VR-лакацыя, дзе можна здзейсніць віртуальны шпацыр па нацпарку "Белавежская пушча". Арганізавана дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. На кулінарнай пляцоўцы беларускага стэнда працуе брэнд-амбасадор экспазіцый Беларусі ў Кітаі - шэф-кухар Антон Каленік. Ён уваходзіць у топ-200 лепшых шэф-кухараў свету.
На беларускіх стэндах можна ўбачыць прадуктовыя навінкі. Гэта мясная, малочная і лікёра-гарэлачная прадукцыя, а таксама дэсертныя напіткі, "кандытарка", дзіцячае харчаванне. Прадстаўлены і высокатэхналагічнае абсталяванне, дасягненні нізкавугляроднай энергетыкі і многае іншае.
China International Import Expo (Кітайская міжнародная выстава імпарту, CIIE) праходзіць у Шанхаі да 10 лістапада. У яе рамках адбываюцца тэматычныя сустрэчы і круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў беларускага бізнесу і кітайскай дзелавой супольнасці.
У 2026 годзе агульная плошча ўсіх экспазіцый за гісторыю правядзення CIIE упершыню перавышае 440 тыс. кв. м. Прадстаўлены больш за 4,1 тыс. экспанентаў і замежных прадстаўнікоў з больш як 160 краін, рэгіёнаў і міжнародных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"