1-я разведывательно-штурмовая бригада Волки Южной группировки войск - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Агент СБУ затрыманы на Кубані расійскімі спецслужбамі

© Sputnik / ФСБ РФ / Перайсці ў медыябанкФСБ РФ
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2026
Падпісацца
У дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа, яму прад’яўлены абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Агент украінскіх спецслужбаў затрыманы на тэрыторыі Краснадарскага краю, паведамілі ў цэнтры па сувязях з грамадскасцю Федэральнай службы бяспекі Расіі.
Там удакладнілі, што 69-гадовы мужчына абвінавачваецца ў датычнасці да дзяржаўнай здрады.
"На тэрыторыі Краснадарскага краю спынена супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна Расіі, 1957 г.н., датычнага да дзяржаўнай здрады", - гаворыцца ў паведамленні ФСБ РФ.
Па даных расійскіх спецслужбаў, фігурант меў пасведчанне на права жыхарства ва Украіне. У 2025 годзе, будучы ў Кіеве, мужчына наладзіў супрацоўніцтва з СБУ. Пасля, атрымаўшы ад іх заданне, прыехаў у Расію, на Кубань.
Тут ён павінен быў здабываць звесткі на Чарнаморскім узбярэжжы.
"Дзеничаючы па заданні куратара, ён (фігурант. - Sputnik) прыбыў у Краснадарскі край з мэтай правядзення рэкагнасцыроўкі берагавой лініі Чарнаморскага ўзбярэжжа для наступнай перадачы атрыманых звестак праціўніку", - распавялі ў ФСБ.
У далейшым планаваўся ўдзел шпіёна ў падрыхтоўцы тэракта ў дачыненні да расійскага ваеннаслужачага.
Агент СБУ быў затрыманы пасля таго, як атрымаў ад украінскіх куратараў каардынаты тайніка, дзе былі схаваны выбуховыя прыстасаванні.
Затрыманы знаходзіцца пад арыштам. У адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ФСБ РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
ФСБ: жыхар Мелітопаля затрыманы за дзяржзраду і перадачу звестак аб ваенных
Стужка навiн
0