https://bel.sputnik.by/20261110/ryzhanko-zaklkae-krany-adkb-naroshchvats-uzaemadzeyanne--vaennay-sfery-1112594168.html
Рыжанкоў заклікае краіны АДКБ нарошчваць узаемадзеянне ў ваеннай сферы
Рыжанкоў заклікае краіны АДКБ нарошчваць узаемадзеянне ў ваеннай сферы
Sputnik Беларусь
У ліку мер па ўмацаванні адзінства АДКБ кіраўнік беларускага МЗС таксама назваў паглыбленне знешнепалітычнай каардынацыі і ўзаемнай падтрымкі на міжнародных... 10.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-10T19:39+0300
2026-11-10T19:39+0300
2026-11-10T19:39+0300
максім рыжанкоў
мзс беларусі
навіны
адкб
у свеце
беларусь
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0e/1106182655_0:106:720:511_1920x0_80_0_0_1a03283b27951f4a811546031016eba7.jpg
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што краінам Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы трэба нарошчваць узаемадзеянне ў ваеннай сферы.Кіраўнік МЗС Беларусі ў аўторак прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ у Маскве.У прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначылі, што ў сваім выступленні Рыжанкоў заявіў аб беспрэцэдэнтным узмацненні глабальнай і рэгіянальнай нестабільнасці, эскалацыі ваенных канфліктаў і безразважнай мілітарызацыі Еўропы.Таксама міністр выступіў за сетку штогадовых вучэнняў рознай сектаральнай накіраванасці.Сярод іншых мер па ўмацаванні адзінства АДКБ Рыжанкоў назваў паглыбленне знешнепалітычнай каардынацыі і ўзаемнай падтрымкі. Паводле яго слоў, краіны арганізацыі павінны ўзгоднена працаваць на міжнародных пляцоўках, найперш у сістэме ААН.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261110/adkb-razgledzts-pytanne-ab-pazbalenn-armen-prava-golasu--arganzatsy-1112582286.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0e/1106182655_0:103:720:643_1920x0_80_0_0_050c05a7f7f3c4717fc00a56002f638c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
максім рыжанкоў, мзс беларусі, навіны , адкб, у свеце, беларусь, палітыка, бяспека
максім рыжанкоў, мзс беларусі, навіны , адкб, у свеце, беларусь, палітыка, бяспека
Рыжанкоў заклікае краіны АДКБ нарошчваць узаемадзеянне ў ваеннай сферы
У ліку мер па ўмацаванні адзінства АДКБ кіраўнік беларускага МЗС таксама назваў паглыбленне знешнепалітычнай каардынацыі і ўзаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках, перш за ўсё ў сістэме ААН.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што краінам Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы трэба нарошчваць узаемадзеянне ў ваеннай сферы.
Кіраўнік МЗС Беларусі ў аўторак прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ у Маскве.
У прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначылі, што ў сваім выступленні Рыжанкоў заявіў аб беспрэцэдэнтным узмацненні глабальнай і рэгіянальнай нестабільнасці, эскалацыі ваенных канфліктаў і безразважнай мілітарызацыі Еўропы.
"Неабходна ўмацоўваць адзінства і маналітнасць дзяржаў-членаў арганізацыі, каб своечасова купіраваць усе рызыкі і пагрозы бяспецы. Якія крокі трэба зрабіць? Нарошчванне ўзроўню ўзаемадзеяння краін-членаў АДКБ у ваеннай сферы", - сказаў Рыжанкоў, відэафрагмент яго выступлення паказаў тэлеканал "СТБ".
Таксама міністр выступіў за сетку штогадовых вучэнняў рознай сектаральнай накіраванасці.
Сярод іншых мер па ўмацаванні адзінства АДКБ Рыжанкоў назваў паглыбленне знешнепалітычнай каардынацыі і ўзаемнай падтрымкі. Паводле яго слоў, краіны арганізацыі павінны ўзгоднена працаваць на міжнародных пляцоўках, найперш у сістэме ААН.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"