https://bel.sputnik.by/20261111/adkb-pazbavla-armenyu-prava-golasu--arganzatsy-1112631076.html
АДКБ пазбавіла Арменію права голасу ў Арганізацыі
АДКБ пазбавіла Арменію права голасу ў Арганізацыі
Sputnik Беларусь
Удзельнікі саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прынялі раней анансаванае рашэнне адносна Ерэвана. 11.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-11T18:09+0300
2026-11-11T18:09+0300
2026-11-11T18:09+0300
арменія
адкб
расія
навіны
у свеце
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/04/1095135859_0:147:3120:1902_1920x0_80_0_0_27493e02a36f677fc551745ef1cd8bdd.jpg
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на саміце ў Маскве пазбавілі Арменію права голасу ў Арганізацыі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Не так даўно гэтае рашэнне анансавалі і генеральны сакратар АДКБ Таалатбек Масадыкаў, і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Масадыкаў тлумачыў журналістам, што рашэнне ўдзельнічаць ці не ўдзельнічаць у АДКБ застаецца за краінай, гэта значыць за ўрадам і народам Арменіі.Аднак існуе артыкул 25 Статута АДКБ. Ён прадугледжвае меры ў адносінах да дзяржаў-членаў, калі яны не выконваюць свае абавязацельствы, гэта значыць не робяць узнос у бюджэт Арганізацыі на працягу двух гадоў. Артыкул дазваляе пазбавіць краіну права вылучаць сваіх грамадзян на квотныя пасады АДКБ. Прапісана там і пазбаўленне права голасу да поўнага пагашэння запазычанасці па ўзносах.Кіраўнік МЗС РФ раней падкрэсліў, што актуальнасць гэтага пытання наспела з-за невыканання Ерэванам абавязацельстваў у рамках АДКБ. Размова ідзе менавіта аб членскіх узносах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261111/lukashenka-adkb-magla-b-stats-padmurkam-erazyskay-kharty-1112629340.html
арменія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/04/1095135859_195:0:2926:2048_1920x0_80_0_0_7e0a48f0631d8b518991b328260c7069.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арменія, адкб, расія, навіны , у свеце, палітыка, бяспека
арменія, адкб, расія, навіны , у свеце, палітыка, бяспека
АДКБ пазбавіла Арменію права голасу ў Арганізацыі
Удзельнікі саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прынялі раней анансаванае рашэнне адносна Ерэвана.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Кіраўнікі дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на саміце ў Маскве пазбавілі Арменію права голасу ў Арганізацыі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Тэма закраналася, было прынята рашэнне... Было прапанавана і вырашана пазбавіць Арменію права голасу, а таксама права прызначаць сваіх прадстаўнікоў на адказныя пасады ў АДКБ", - растлумачыў сказаў Пяскоў у каментарыі для Telegram-канала "Юнашев Live".
Не так даўно гэтае рашэнне анансавалі і генеральны сакратар АДКБ Таалатбек Масадыкаў, і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Масадыкаў тлумачыў журналістам, што рашэнне ўдзельнічаць ці не ўдзельнічаць у АДКБ застаецца за краінай, гэта значыць за ўрадам і народам Арменіі.
Аднак існуе артыкул 25 Статута АДКБ. Ён прадугледжвае меры ў адносінах да дзяржаў-членаў, калі яны не выконваюць свае абавязацельствы, гэта значыць не робяць узнос у бюджэт Арганізацыі на працягу двух гадоў. Артыкул дазваляе пазбавіць краіну права вылучаць сваіх грамадзян на квотныя пасады АДКБ. Прапісана там і пазбаўленне права голасу да поўнага пагашэння запазычанасці па ўзносах.
Кіраўнік МЗС РФ раней падкрэсліў, што актуальнасць гэтага пытання наспела з-за невыканання Ерэванам абавязацельстваў у рамках АДКБ. Размова ідзе менавіта аб членскіх узносах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"