https://bel.sputnik.by/20261111/myadznsk-ab-es--ukrane-treba-lyachyts-uves-arganzm--plastyram-ne-abydzeshsya-1112624069.html
Мядзінскі аб ЕС і Украіне: трэба лячыць увесь арганізм – пластырам не абыдзешся
Мядзінскі аб ЕС і Украіне: трэба лячыць увесь арганізм – пластырам не абыдзешся
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскай дэлегацыі адказаў на пытанні СМІ па выніках двухдзённых перагавораў з Украінай і ЗША ў Абу-Дабі. 11.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-11T15:02+0300
2026-11-11T15:02+0300
2026-11-11T15:02+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
уладзімір мядзінскі
перагаворы па украіне
палітыка
бяспека
расія
украіна
ааэ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103179/57/1031795778_0:0:3202:1802_1920x0_80_0_0_86b0e182ddd2d5370c91e4b939ae4771.jpg
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Размова аб тым, што адбудзецца пасля немінучага завяршэння канфлікту – гэта правільная пастаноўка пытання, заявіў журналістам кіраўнік дэлегацыі РФ на перагаворах у Абу-Дабі, памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі.Мядзінскі дадаў, што ў цэлым пытанне аб архітэктуры еўрапейскай бяспекі і аб тым, што трэба стварыць новую ўсёабдымную і справядлівую сістэму ў Еўропе, узнімалася Расіяй не адзін раз. У тым ліку гэта было яшчэ ў 2008 годзе.Прадстаўнік Расіі канстатаваў, што прайшло нямала гадоў, і нарэшце гэтая тэма ўжо набыла гучанне. Зьявілася разуменне, што праблему трэба вырашаць. Канфлікт ва Украіне паказаў, што ўся сістэма бяспекі, якая дзейнічала пасля канферэнцый мінулага стагоддзя ў Ялце і Патсдаме, у Еўропе працуе вельмі дрэнна.Трохбаковыя перагаворы Расія – ЗША – Украіна праходзілі ў Абу-Дабі (ААЭ) 10 і 11 лістапада. Казалі не толькі аб украінскім канфлікце. Важным пунктам парадку дня стала стварэнне новай сістэмы кантынентальнай бяспекі.У расійскую дэлегацыю ўваходзілі больш за дзесяць чалавек: памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, намеснікі міністра замежных спраў Міхаіл Галузін і Сяргей Рабкоў, начальнік службы аператыўнай інфармацыі і міжнародных сувязей ФСБ Аляксей Камкоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Ігар Касцюкоў і іншыя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261111/myadznsk-ab-vynkakh-peragavora-rf-ukrany--zsha--abu-dab--translyatsyya-1112607491.html
расія
украіна
ааэ
ес
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103179/57/1031795778_241:0:2970:2047_1920x0_80_0_0_0c650e2915d66a036556cb24bb8f32cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , уладзімір мядзінскі, перагаворы па украіне, палітыка, бяспека, расія, украіна, ааэ, ес, зша, у свеце
спецаперацыя, навіны , уладзімір мядзінскі, перагаворы па украіне, палітыка, бяспека, расія, украіна, ааэ, ес, зша, у свеце
Мядзінскі аб ЕС і Украіне: трэба лячыць увесь арганізм – пластырам не абыдзешся
Кіраўнік расійскай дэлегацыі адказаў на пытанні СМІ па выніках двухдзённых перагавораў з Украінай і ЗША ў Абу-Дабі.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Размова аб тым, што адбудзецца пасля немінучага завяршэння канфлікту – гэта правільная пастаноўка пытання, заявіў журналістам кіраўнік дэлегацыі РФ на перагаворах у Абу-Дабі, памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі.
Мядзінскі дадаў, што ў цэлым пытанне аб архітэктуры еўрапейскай бяспекі і аб тым, што трэба стварыць новую ўсёабдымную і справядлівую сістэму ў Еўропе, узнімалася Расіяй не адзін раз. У тым ліку гэта было яшчэ ў 2008 годзе.
Прадстаўнік Расіі канстатаваў, што прайшло нямала гадоў, і нарэшце гэтая тэма ўжо набыла гучанне. Зьявілася разуменне, што праблему трэба вырашаць. Канфлікт ва Украіне паказаў, што ўся сістэма бяспекі, якая дзейнічала пасля канферэнцый мінулага стагоддзя ў Ялце і Патсдаме, у Еўропе працуе вельмі дрэнна.
"Па сутнасці хворы ўвесь арганізм, а ва Украіне прарваўся гнайнік, таму трэба лячыць... цалкам. Пластырам тут не абыдзешся. Таму гэтая тэма была цэнтральнай тэмай перагавораў", - сказаў Мядзінскі.
Трохбаковыя перагаворы Расія – ЗША – Украіна праходзілі ў Абу-Дабі (ААЭ) 10 і 11 лістапада. Казалі не толькі аб украінскім канфлікце. Важным пунктам парадку дня стала стварэнне новай сістэмы кантынентальнай бяспекі.
У расійскую дэлегацыю ўваходзілі больш за дзесяць чалавек: памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, намеснікі міністра замежных спраў Міхаіл Галузін і Сяргей Рабкоў, начальнік службы аператыўнай інфармацыі і міжнародных сувязей ФСБ Аляксей Камкоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Ігар Касцюкоў і іншыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"