Авіяцыйны калапс у ЗША: каля 15 тысяч рэйсаў затрымалі або адмянілі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт у небе
Самалёт у небе - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2026
Падпісацца
Авіярэгулятар ЗША на некалькі гадзін прыпыняў вылеты з усіх амерыканскіх аэрапортаў, такое здаралася толькі тройчы ў гісторыі.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Маштабны збой у сістэме кіравання паветраным рухам паралізаваў ЗША, Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі FAA часова спыняла вылеты з аэрапортаў краіны.
У сувязі з гэтым звыш 8,5 тыс рэйсаў затрымалі, 6,7 тыс адмнілі, а наступствы збою закранулі звыш 1,5 млн пасажыраў.
Раней такое здаралася толькі тры разы, у тым ліку пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года.

Прычыны калапсу

Мяркуецца, што прычынай збою сталі перагрузка і адмова састарэлага тэлекамунікацыйнага абсталявання FAA, а менавіта маршрутызатараў і камутатараў, якія забяспечваюць сувязь дыспетчарскіх цэнтраў.
Шэраг СМІ апублікавалі версію аб тым, што калапс адбыўся з-за збою ў працы раней укаранёнай сістэмы на базе ШІ, аднак міністр транспарту ЗША Шон Дафі гэта абверг.
"Усё новае абсталяванне, якое было ўстаноўлена, не выйшла са строю", - сказаў ён журналістам.
Кіраўнік ведамства таксама падкрэсліў, што сістэма SMART толькі падказвае дыспетчару, як лепш аптымізаваць авіязносіны з улікам умоў надвор’я і выбудаваных траекторый палёту. У сувязі з гэтым яна ніяк не магла паўплываць не тое, што здарылася.
Ён таксама заявіў, што да прыпынення на некалькі гадзін вылетаў з усіх амерыканскіх аэрапортаў прывёў збой у сістэмах камунікацыі і радыёлакацыі. Па словах міністра, у ЗША "неверагодна старая" сістэма кантролю паветранага транспарту.
Дафі падкрэсліў, што гэта праблема, якую трэба ўстараняць. Паводле яго падлікаў на мадэрнізацыю сістэмы спатрэбіцца 50 млрд долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2026
Прамыя авіярэйсы могуць звязаць Мінск і Бішкек
Стужка навiн
0