Муравейка назначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПавел Муравейка
Павел Муравейка - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2026
Падпісацца
Беларускі лідар у ходзе назначэння нагадаў, што Віцебская вобласць – гэта не толькі сельская гаспадарка, але і прамысловасць.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Павел Муравейка назначаны старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, паведамляецца ў Telegram-канале "Пул Першага".
Да гэтага часу Муравейка займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, раней ён узначальваў Генеральны штаб Узброеных Сіл.
"Я хацеў бы вас бачыць губернатарам Віцебскай вобласці. Чаму з усіх кандыдатур я вам прапаную гэту работу? Вы – чалавек сістэмны, з ваенным характарам, які прывык ставіць задачы і патрабаваць выканання", - сказаў на назначэнні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што роля губернатара з’яўляецца найважнейшай у краіне.
"Калі ёсць губернатары добрыя, тады і ў прэзідэнта ўсё атрымліваецца", - дадаў беларускі лідар.
Лукашэнка нагадаў, што Віцебская вобласць – гэта не толькі сельская гаспадарка, але і прамысловасць.
"А сёння ўжо вялікі складальнік ваенны: народнае апалчэнне, тэрытарыяльныя органы, ды і армейскія падраздзяленні, там і сілы спецаперацый, ёсць і брыгады МУС – гэта значыць людзей у пагонах там нямала. Час неспакойны, сур’ёзны", - сказаў прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу, што галоўным у рабоце новага губернатара ўсё ж будзе сельская гаспадарка. Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што важным для Віцебскай вобласці напрамкам з’ўлецца і дрэваапрацоўка.
Муравейка нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў Мар’інай Горцы. У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Да назначэння на пасаду кіраўніка Генштаба ён займаў адну з ключавых пасад у сакратарыяце Савета Бяспекі Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2026
Разбяромся, што рабіць: Лукашэнка аб АПК Віцебскай вобласці
Стужка навiн
0