https://bel.sputnik.by/20261116/pamr-byly-vtse-premer-ras-mkhal-paltarann-1112787043.html
Памёр былы віцэ-прэм’ер Расіі Міхаіл Палтаранін
Памёр былы віцэ-прэм’ер Расіі Міхаіл Палтаранін
Sputnik Беларусь
Сваю працоўную кар’еру будучы расійскі віцэ-прэм’ер пачынаў як бетоншчык, а потым доўгі час працаваў у журналістыцы. 16.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-16T15:34+0300
2026-11-16T15:34+0300
2026-11-16T15:34+0300
смерць публічных людзей
расія
навіны
грамадства
міхаіл палтаранін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/10/1112783773_0:106:3002:1794_1920x0_80_0_0_36757afb1ab06e152d65740cf114fc12.jpg
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Памёр былы расійскі віцэ-прэм’ер Міхаіл Палтаранін.Палтаранін памёр на 87-м годзе жыцця ў бальніцы. Як паведаміў яго сын Канстанцін, бацька ў апошні час цяжка хварэў.Палтаранін нарадзіўся 22 лістапада 1939 году ў Ленінагорску (Казахская ССР). Пасля заканчэння школы працаваў бетоншчыкам на будаўніцтве Брацкай ГЭС.Пачынаючы з 1964 года ён працаваў у журналісцкай сферы: у прыватнасці, быў карэспандэнтам розных выданняў, у тым ліку газеты "Правда", у розныя гады таксама галоўным рэдактарам газеты "Московская правда".З 1990-га па 1992 год Палтаранін узначальваў міністэрства друку і масавай інфармацыі. Затым ён стаў намеснікам старшыні ўрада Расіі, кіраваў спецыяльнай камісіяй па архівах пры прэзідэнце, а таксама Федэральным інфармацыйным цэнтрам (ФІЦ) Расіі.Таксама ён быў народным дэпутатам СССР і дэпутатам першага склікання Дзяржаўнай думы Расіі.З 1996 года Палтаранін быў прэзідэнтам тэлевізійнай карпарацыі "Момент истины", з 1997 года – гендырэктарам тэлекампаніі "ТВ-3 Россия", пазней – віцэ-прэзідэнтам, выканаўчым дырэктарам тэлекампаніі "ТВ-3".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261111/pamr-pasol-rf-u-zsha-alyaksandr-darchye-1112633872.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/10/1112783773_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_895713a494b5c8381178495ba4358447.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, расія, навіны , грамадства, міхаіл палтаранін
смерць публічных людзей, расія, навіны , грамадства, міхаіл палтаранін
Памёр былы віцэ-прэм’ер Расіі Міхаіл Палтаранін
Сваю працоўную кар’еру будучы расійскі віцэ-прэм’ер пачынаў як бетоншчык, а потым доўгі час працаваў у журналістыцы.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Памёр былы расійскі віцэ-прэм’ер Міхаіл Палтаранін.
Палтаранін памёр на 87-м годзе жыцця ў бальніцы. Як паведаміў яго сын Канстанцін, бацька ў апошні час цяжка хварэў.
Палтаранін нарадзіўся 22 лістапада 1939 году ў Ленінагорску (Казахская ССР). Пасля заканчэння школы працаваў бетоншчыкам на будаўніцтве Брацкай ГЭС.
Пачынаючы з 1964 года ён працаваў у журналісцкай сферы: у прыватнасці, быў карэспандэнтам розных выданняў, у тым ліку газеты "Правда", у розныя гады таксама галоўным рэдактарам газеты "Московская правда".
З 1990-га па 1992 год Палтаранін узначальваў міністэрства друку і масавай інфармацыі. Затым ён стаў намеснікам старшыні ўрада Расіі, кіраваў спецыяльнай камісіяй па архівах пры прэзідэнце, а таксама Федэральным інфармацыйным цэнтрам (ФІЦ) Расіі.
Таксама ён быў народным дэпутатам СССР і дэпутатам першага склікання Дзяржаўнай думы Расіі.
З 1996 года Палтаранін быў прэзідэнтам тэлевізійнай карпарацыі "Момент истины", з 1997 года – гендырэктарам тэлекампаніі "ТВ-3 Россия", пазней – віцэ-прэзідэнтам, выканаўчым дырэктарам тэлекампаніі "ТВ-3".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"