https://bel.sputnik.by/20261116/sabalenka-apustslasya-na-tretsyae-mestsa--reytyngu-wta-1112764985.html
Сабаленка апусцілася на трэцяе месца ў рэйтынгу WTA
Сабаленка апусцілася на трэцяе месца ў рэйтынгу WTA
Sputnik Беларусь
На выніковым турніры WTA беларуская тэнісістка атрымала толькі адну перамогу, з-за чаго яна страціла другі радок у сусветным рэйтынгу. 16.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-16T10:14+0300
2026-11-16T10:14+0300
2026-11-16T10:14+0300
wta
рэйтынг wta
выніковы турнір wta
навіны
арына сабаленка
беларусь
тэніс
спорт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/0e/1112719901_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d3b621e4926d7c81fe6290283a073d87.jpg
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка апусцілася на трэці радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), вынікае з абноўленых звестак у рэйтынгу асацыяцыі.З другой пазіцыі яе ссунула расійская тэнісістка і пераможца выніковага турніру WTA Міра Андрэева. На рахунку расіянкі зараз 7 806 ачкоў, гэта на 1 121 бал больш, чым у Сабаленкі.На першым месцы ў рэйтынгу, як і раней, знаходзіцца прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, у яе актыве 8 099 балаў. Гэта ўсяго на 293 ачкі больш, чым у Андрэевай і на 1 414 – чым у былой першай ракеткі свету Сабаленкі.Рэйтынг яшчэ адной беларускай спартсменкі Аляксандры Сасновіч стаў ніжэй: мінус адзін радок і 91-е месца, на яе рахунку 839 балаў.Алена Фалей засталася на 201-м месцы, у яе 389 балаў. Ірына Шымановіч апусцілася на дзве пазіцыі да 231-га месца, у яе 340 балаў.На 287-м месцы (плюс чатыры пазіцыі) знаходзіцца Дар’я Хамуцянская (241 бал).Топ-10У дзясятцы найлепшых рэйтынгу WTA адбыліся і іншыя змены.На чацвёртым радку знаходзіцца амерыканка Коры Гаўф з ЗША, на яе рахунку 6 163 балы.У топ-10 таксама ўваходзяць: Джэсіка Пегула (5, ЗША), Эліна Світаліна (6, Украіна), Лінда Наскова (7, плюс адзін радок, Чэхія), Караліна Мухава (8, мінус адзін радок, Чэхія), Іга Швентэк (9, Польшча), Марта Касцюк (10, Украіна).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261113/kankabezhka-zueva-vayshla--dzyasyatku-naymatsneyshykh-na-etape-kubka-svetu--kta-1112713706.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/0e/1112719901_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_bdc90200ced395196380e43de59ffd74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
wta, рэйтынг wta, выніковы турнір wta, навіны , арына сабаленка, беларусь, тэніс, спорт, у свеце
wta, рэйтынг wta, выніковы турнір wta, навіны , арына сабаленка, беларусь, тэніс, спорт, у свеце
Сабаленка апусцілася на трэцяе месца ў рэйтынгу WTA
На выніковым турніры WTA беларуская тэнісістка атрымала толькі адну перамогу, з-за чаго яна страціла другі радок у сусветным рэйтынгу.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка апусцілася на трэці радок у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), вынікае з абноўленых звестак у рэйтынгу асацыяцыі.
З другой пазіцыі яе ссунула расійская тэнісістка і пераможца выніковага турніру WTA Міра Андрэева. На рахунку расіянкі зараз 7 806 ачкоў, гэта на 1 121 бал больш, чым у Сабаленкі.
На першым месцы ў рэйтынгу, як і раней, знаходзіцца прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, у яе актыве 8 099 балаў. Гэта ўсяго на 293 ачкі больш, чым у Андрэевай і на 1 414 – чым у былой першай ракеткі свету Сабаленкі.
Рэйтынг яшчэ адной беларускай спартсменкі Аляксандры Сасновіч стаў ніжэй: мінус адзін радок і 91-е месца, на яе рахунку 839 балаў.
Алена Фалей засталася на 201-м месцы, у яе 389 балаў. Ірына Шымановіч апусцілася на дзве пазіцыі да 231-га месца, у яе 340 балаў.
На 287-м месцы (плюс чатыры пазіцыі) знаходзіцца Дар’я Хамуцянская (241 бал).
У дзясятцы найлепшых рэйтынгу WTA адбыліся і іншыя змены.
На чацвёртым радку знаходзіцца амерыканка Коры Гаўф з ЗША, на яе рахунку 6 163 балы.
У топ-10 таксама ўваходзяць: Джэсіка Пегула (5, ЗША), Эліна Світаліна (6, Украіна), Лінда Наскова (7, плюс адзін радок, Чэхія), Караліна Мухава (8, мінус адзін радок, Чэхія), Іга Швентэк (9, Польшча), Марта Касцюк (10, Украіна).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"