https://bel.sputnik.by/20261117/chatyrokh-agenta-keva-zatrymal--rf-yashche-dvoe-zabty-pry-zatrymann-1112806741.html
Чатырох агентаў Кіева затрымалі ў РФ, яшчэ двое забіты пры затрыманні
Чатырох агентаў Кіева затрымалі ў РФ, яшчэ двое забіты пры затрыманні
Sputnik Беларусь
У затрыманых канфіскаваны баявыя безэкіпажныя катэры і ўдарныя FPV-дроны, паводле звестак ФСБ, украінскія агенты рыхтавалі маштабныя тэракты супраць караблёў... 17.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-17T10:09+0300
2026-11-17T10:09+0300
2026-11-17T10:09+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
фсб рф
навіны
бяспека
расія
украіна
тэрарызм
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/05/1095953985_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d836cd732d765d1b21468c4b077c11ef.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. У Расіі затрыманы чатыры члены агентурнай групы ўкраінскіх спецслужбы, якія рыхтавалі атакі, яшчэ двое аказалі ўзброенае супраціўленне і былі забіты, пра гэта паведамілі ў ФСБ РФ.Па даных ведамства, аперацыя па супрацьдзеянні тэрарыстычнай дзейнасці ўкраінскіх спецслужбаў ішла з пачатку 2026 года. Затрыманні адбыліся ў Майкопе (Адыгея), Ціхарэцку (Краснадарскі край), Кізляры (Дагестан) і Растове-на-Доне.Там таксама адзначылі, што супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і цывільнае насельніцтва не пацярпелі.Па даных ФСБ, Служба бяспекі Украіны і Галоўнае ўпраўленне разведкі мінабароны Украіны перадалі завербаваным імі расіянам больш за 700 кг узрыўчаткі, не менш за 40 ударных квадракоптараў, шэсць гідрацыклаў. Акрамя гэтага, было перададзена мноства камплектуючых і спецапаратуры для зборкі і наладкі баявых дронаў.У ведамстве таксама адзначылі, што спецслужбы Украіны збіраліся пераабсталяваць гідрацыклы ў безэкіпажныя катэры з выбуховым рэчывам, каб атакаваць караблі ВМФ Расіі і грамадзянскія судны ў Каспійскім моры, а з тэрыторыі Адыгеі і Кубані FPV-беспілотнікамі атакаваць ваенныя аэрадромы і крытычна важныя аб’екты.Удакладняецца, што ў лістападзе гэтага года агенты ГУР Мінабароны Украіны і Службы бяспекі Украіны перайшлі да завяршальнай фазы злачыннай акцыі. Яны прывялі дроны і гідрацыклы ў баявую гатоўнасць і мелі намер аднамомантна запусціць іх па выбраных цэлях, аднак іх супрацьпраўную дзейнасць своечасова спыніла расійская спецслужба.На гэты момант супрацоўнікамі ФСБ праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на поўнае ўстанаўленне і выкрыванне іншых саўдзельнікаў злачыннай дзейнасці, падкрэслілі ў ведамстве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261116/zbra-zvestk-ab-sudnakh--spa-ras-u-kryme-zatrymany-kransk-shpn-1112770125.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/05/1095953985_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_36987e1ffe97b925f4659a3008ba9062.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, фсб рф, навіны , бяспека, расія, украіна, тэрарызм, грамадства
спецаперацыя, фсб рф, навіны , бяспека, расія, украіна, тэрарызм, грамадства
Чатырох агентаў Кіева затрымалі ў РФ, яшчэ двое забіты пры затрыманні
У затрыманых канфіскаваны баявыя безэкіпажныя катэры і ўдарныя FPV-дроны, паводле звестак ФСБ, украінскія агенты рыхтавалі маштабныя тэракты супраць караблёў ВМФ РФ і ваенных аэрадромаў.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. У Расіі затрыманы чатыры члены агентурнай групы ўкраінскіх спецслужбы, якія рыхтавалі атакі, яшчэ двое аказалі ўзброенае супраціўленне і былі забіты, пра гэта паведамілі ў ФСБ РФ.
Па даных ведамства, аперацыя па супрацьдзеянні тэрарыстычнай дзейнасці ўкраінскіх спецслужбаў ішла з пачатку 2026 года. Затрыманні адбыліся ў Майкопе (Адыгея), Ціхарэцку (Краснадарскі край), Кізляры (Дагестан) і Растове-на-Доне.
"(...) затрыманы чатыры члены агентурнай групы ўкраінскіх спецслужбаў, якія рыхтавалі ДТА (дыверсійна-тэрарыстычны акт. - Sputnik), яшчэ двое, якія аказалі ўзброенае супраціўленне, былі ліквідаваны агнём у адказ", - гаворыцца ў паведамленні ФСБ.
Там таксама адзначылі, што супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і цывільнае насельніцтва не пацярпелі.
"Пры захопе злачынцаў знойдзены і абясшкоджаны гатовыя да выкарыстання баявыя безэкіпажныя катэры і ўдарныя FPV-дроны. Нараўне з імі канфіскаваны ўсе дастаўленыя ў РФ сродкі тэрору, запасныя часткі і спецапаратура", - падкрэслілі ў ведамстве.
Па даных ФСБ, Служба бяспекі Украіны і Галоўнае ўпраўленне разведкі мінабароны Украіны перадалі завербаваным імі расіянам больш за 700 кг узрыўчаткі, не менш за 40 ударных квадракоптараў, шэсць гідрацыклаў. Акрамя гэтага, было перададзена мноства камплектуючых і спецапаратуры для зборкі і наладкі баявых дронаў.
У ведамстве таксама адзначылі, што спецслужбы Украіны збіраліся пераабсталяваць гідрацыклы ў безэкіпажныя катэры з выбуховым рэчывам, каб атакаваць караблі ВМФ Расіі і грамадзянскія судны ў Каспійскім моры, а з тэрыторыі Адыгеі і Кубані FPV-беспілотнікамі атакаваць ваенныя аэрадромы і крытычна важныя аб’екты.
Удакладняецца, што ў лістападзе гэтага года агенты ГУР Мінабароны Украіны і Службы бяспекі Украіны перайшлі да завяршальнай фазы злачыннай акцыі. Яны прывялі дроны і гідрацыклы ў баявую гатоўнасць і мелі намер аднамомантна запусціць іх па выбраных цэлях, аднак іх супрацьпраўную дзейнасць своечасова спыніла расійская спецслужба.
На гэты момант супрацоўнікамі ФСБ праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на поўнае ўстанаўленне і выкрыванне іншых саўдзельнікаў злачыннай дзейнасці, падкрэслілі ў ведамстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"