https://bel.sputnik.by/20261117/gorla-belaruskya-pradukty-pastalyayutstsa-bolsh-yak-u-115-kran-1112818257.html
Горлаў: беларускія прадукты пастаўляюцца больш як у 115 краін
Горлаў: беларускія прадукты пастаўляюцца больш як у 115 краін
Sputnik Беларусь
Выстава-кірмаш PRODEXPO-2026 сабрала 13 дэлегацый з расійскіх рэгіёнаў і 160 прадстаўнікоў з 7 краін, каб паказаць дасягненні харчовай галіны. 17.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-17T12:27+0300
2026-11-17T12:27+0300
2026-11-17T12:27+0300
выстава
прадукты харчавання
навіны
сельская гаспадарка
мінсельгасхарч рб
юрый горлаў
апк
мінск
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/11/1112816206_0:95:2560:1536_1920x0_80_0_0_30d969a8e7fb8fd5faa76b731d942bbd.jpg
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларуская мясная і малочная прадукцыя пастаўляецца больш як у 115 краін свету, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў на адкрыцці выставы-кірмашу PRODEXPO-2026, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў міністра, рэспубліка працягвае пашыраць геаграфію паставак і ўмацоўваць супрацоўніцтва з традыцыйнымі гандлёвымі партнёрамі.Ён падкрэсліў, што беларуская прадукцыя запатрабавана на замежных рынках і добра зарэкамендавала сябе па якасці. У мінулым годзе экспарт харчавання склаў 10 млрд долараў, рост чакаецца і ў 2026-м.Сярод асноўных пакупнікоў беларускіх тавараў застаюцца краіны СНД. У прыватнасці, рэспубліка актыўна супрацоўнічае з Расіяй, Таджыкістанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Казахстанам і Грузіяй.Адзін з прыкладаў – будаўніцтва птушкафабрыкі ва Узбекістане, якое рэалізуе беларуская кампанія.Вынікі сельскагаспадарчага годаГорлаў паведаміў, што за дзесяць месяцаў тэмп росту валавой прадукцыі галіны перавысіў 105% да аналагічнага леташняга перыяду. Агульны намалот збожжавых культур з улікам кукурузы і рапсу, паводле прагнозаў, складзе больш за 11,5 млн тон.У гэтым годзе ў выставе PRODEXPO ўдзельнічаюць 160 экспанентаў з сямі дзяржаў: Расіі, Індыі, В’етнама, Узбекістана, Азербайджана, Рэспублікі Карэя і Кітая. Акрамя таго, у Мінск прыехалі прадстаўнікі 13 дэлегацый з расійскіх рэгіёнаў.Выстава-кірмаш будзе працаваць па 20 лістапада (уключна). Для ўдзельнікаў і наведвальнікаў PRODEXPO у Мінску запусцілі два спецмаршруты: аўтобусы будуць курсіраваць ад станцый метро "Акадэмія навук" і "Пушкінская" да Міжнароднага выставачнага цэнтра з 17 да 20 лістапада.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261116/lukashenka-khval-praekt-pagadnennya-z-rasyay-ab-adznay-selskagaspadarchay-paltytsy-1112789951.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/11/1112816206_0:0:2560:1920_1920x0_80_0_0_09a0c83e69a561e07354849b3da0a3d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выстава, прадукты харчавання, навіны , сельская гаспадарка, мінсельгасхарч рб, юрый горлаў, апк, мінск, беларусь, у беларусі, эканоміка, прамысловасць
выстава, прадукты харчавання, навіны , сельская гаспадарка, мінсельгасхарч рб, юрый горлаў, апк, мінск, беларусь, у беларусі, эканоміка, прамысловасць
Горлаў: беларускія прадукты пастаўляюцца больш як у 115 краін
Выстава-кірмаш PRODEXPO-2026 сабрала 13 дэлегацый з расійскіх рэгіёнаў і 160 прадстаўнікоў з 7 краін, каб паказаць дасягненні харчовай галіны.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларуская мясная і малочная прадукцыя пастаўляецца больш як у 115 краін свету, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў на адкрыцці выставы-кірмашу PRODEXPO-2026, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў міністра, рэспубліка працягвае пашыраць геаграфію паставак і ўмацоўваць супрацоўніцтва з традыцыйнымі гандлёвымі партнёрамі.
"З кожным годам мы для сябе адкрываем усё новыя і новыя краіны. Таксама мы працуем вельмі цесна з тымі краінамі, якія ўжо на працягу многіх гадоў з’яўляюцца нашымі асноўнымі партнёрамі", - адзначыў Горлаў.
Ён падкрэсліў, што беларуская прадукцыя запатрабавана на замежных рынках і добра зарэкамендавала сябе па якасці. У мінулым годзе экспарт харчавання склаў 10 млрд долараў, рост чакаецца і ў 2026-м.
Сярод асноўных пакупнікоў беларускіх тавараў застаюцца краіны СНД. У прыватнасці, рэспубліка актыўна супрацоўнічае з Расіяй, Таджыкістанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Казахстанам і Грузіяй.
Адзін з прыкладаў – будаўніцтва птушкафабрыкі ва Узбекістане, якое рэалізуе беларуская кампанія.
Вынікі сельскагаспадарчага года
Горлаў паведаміў, што за дзесяць месяцаў тэмп росту валавой прадукцыі галіны перавысіў 105% да аналагічнага леташняга перыяду. Агульны намалот збожжавых культур з улікам кукурузы і рапсу, паводле прагнозаў, складзе больш за 11,5 млн тон.
"2026 год не горшы за 2025-ы, па асобных напрамках мы бачым далейшую станоўчую дынаміку", - сказаў міністр.
У гэтым годзе ў выставе PRODEXPO ўдзельнічаюць 160 экспанентаў з сямі дзяржаў: Расіі, Індыі, В’етнама, Узбекістана, Азербайджана, Рэспублікі Карэя і Кітая. Акрамя таго, у Мінск прыехалі прадстаўнікі 13 дэлегацый з расійскіх рэгіёнаў.
Выстава-кірмаш будзе працаваць па 20 лістапада (уключна). Для ўдзельнікаў і наведвальнікаў PRODEXPO у Мінску запусцілі два спецмаршруты: аўтобусы будуць курсіраваць ад станцый метро "Акадэмія навук" і "Пушкінская" да Міжнароднага выставачнага цэнтра з 17 да 20 лістапада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"