https://bel.sputnik.by/20261117/lukashenka-da-ntervyu-frantsuzskamu-chasopsu-le-point-1112819994.html
Лукашэнка даў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point
Лукашэнка даў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point
Sputnik Беларусь
Часопіс Le Point з’яўляецца адным з найбольш папулярных штотыднёвых грамадска-палітычных выданняў Францыі. 17.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-17T13:11+0300
2026-11-17T13:11+0300
2026-11-17T13:11+0300
аляксандр лукашэнка
францыя
інтэрв'ю
навіны
палітыка
у свеце
беларусь
смі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/0c/1108063756_0:61:1201:736_1920x0_80_0_0_f3cd1872fcb964df76f1e7f897efb852.png
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point, паведамляецца ў Telegram-канале "Пул Першага".Часопіс Le Point адным з найбольш папулярных штотыднёвых грамадска-палітычных выданняў Францыі. Яго друкаваны тыраж складае каля 280 тыс экзэмпляраў, а аўдыторыя інтэрнэт-рэсурсаў часопіса – 7,5 млн карыстальнікаў.Што да тэмы інтэрв’ю, то ў паведамленні Telegram-канала гаворыцца, што размова была пра глабальную палітыку і месца Беларусі ў сучасным свеце.Інтэрв’ю ў прэзідэнта брала спецыяльны карэспандэнт часопіса Le Point, вядучая аўтарскай праграмы "Вечар з Нівай" на тэлеканале LCI, аўтар публіцыстычных і дакументальных кніг Анн Ніва.Раней Лукашэнка ўжо даваў інтэрв’ю некалькім французскім СМІ і інфармацыйным агенцтвам. Так, у жніўні 2007-га беларускі лідар паразмаўляў з журналістам Крыстафам Шатло з Le Monde.Затым у лістападзе 2010 года адбылося інтэрв’ю Лукашэнкі Le Figaro, якая лічыцца ў Францыі найстарэйшай штодзённай нацыянальнай газетай і адной з самых уплывовых і папулярных у краіне.У ліпені 2022 года кіраўнік беларускай дзяржавы даваў яшчэ адно інтэрв’ю французскаму выданню – інфармацыйнаму агенцтву Agence France-Presse (AFP). Інтэрв’юерам выступаў намеснік дырэктара і галоўны рэдактар маскоўскага бюро AFP Антуан Ламбраскіні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260615/ntervyu-alyaksandra-lukashenk-telekanalu-al-arabiya--ponaya-versya-1108142868.html
францыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/06/0c/1108063756_70:0:1130:795_1920x0_80_0_0_981e5235453366252534b295875f5fc8.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, францыя, інтэрв'ю, навіны , палітыка, у свеце, беларусь, смі
аляксандр лукашэнка, францыя, інтэрв'ю, навіны , палітыка, у свеце, беларусь, смі
Лукашэнка даў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point
Часопіс Le Point з’яўляецца адным з найбольш папулярных штотыднёвых грамадска-палітычных выданняў Францыі.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point, паведамляецца ў Telegram-канале "Пул Першага".
"Пункт гледжання Лукашэнкі на самыя актуальныя тэмы ў Le Point", - гаворыцца ў паведамленні.
Часопіс Le Point адным з найбольш папулярных штотыднёвых грамадска-палітычных выданняў Францыі. Яго друкаваны тыраж складае каля 280 тыс экзэмпляраў, а аўдыторыя інтэрнэт-рэсурсаў часопіса – 7,5 млн карыстальнікаў.
Што да тэмы інтэрв’ю, то ў паведамленні Telegram-канала гаворыцца, што размова была пра глабальную палітыку і месца Беларусі ў сучасным свеце.
Інтэрв’ю ў прэзідэнта брала спецыяльны карэспандэнт часопіса Le Point, вядучая аўтарскай праграмы "Вечар з Нівай" на тэлеканале LCI, аўтар публіцыстычных і дакументальных кніг Анн Ніва.
Раней Лукашэнка ўжо даваў інтэрв’ю некалькім французскім СМІ і інфармацыйным агенцтвам. Так, у жніўні 2007-га беларускі лідар паразмаўляў з журналістам Крыстафам Шатло з Le Monde.
Затым у лістападзе 2010 года адбылося інтэрв’ю Лукашэнкі Le Figaro, якая лічыцца ў Францыі найстарэйшай штодзённай нацыянальнай газетай і адной з самых уплывовых і папулярных у краіне.
У ліпені 2022 года кіраўнік беларускай дзяржавы даваў яшчэ адно інтэрв’ю французскаму выданню – інфармацыйнаму агенцтву Agence France-Presse (AFP). Інтэрв’юерам выступаў намеснік дырэктара і галоўны рэдактар маскоўскага бюро AFP Антуан Ламбраскіні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"