Пуцін і Трамп сустрэліся на ўрачыстым прыёме ў Кітаі

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Уладзімір Пуцін прымае ўдзел у саміце АЦЭС у Кітаі
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін прымае ўдзел у саміце АЦЭС у Кітаі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Падпісацца
Аркестр сустракаў кіраўнікоў дэлегацый рознымі музычнымі кампазіцыямі – у залежнасці ад краіны, якую яны прадстаўлялі, для прэзідэнта Расіі музыканты сыгралі фрагмент з балета "Щелкунчик".
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп убачыліся ў гэтую сераду на ўрачыстым прыёме для гасцей саміту АЦЭС, перадае РІА Навіны.
Прыём арганізаваны ад імя старшыні КНР Сі Цзіньпіна і праходзіць у Міжнародным цэнтры камунікацый Шэньчжэня, у раёне Фуцянь.
Таксама паведамляецца, што аркестр сустракаў кіраўнікоў дэлегацый рознымі музычнымі кампазіцыямі – у залежнасці ад краіны, якую яны прадстаўлялі. Для прэзідэнта Расіі музыканты сыгралі фрагмент "Русский танец (Трепак)" з балета "Щелкунчик".
Раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў паведамляў, што падчас саміту Пуцін і Трамп змогуць паразмаўляць некалькі разоў. Ён таксама адзначаў, што прэзідэнты дзвюх краін правядуць паўнацэнную размову незалежна ад фармату перагавораў.
Саміт АЦЭС праходзіць 18-19 лістапада. Як адзначалі раней у Крамлі, у Пуціна ў гэтыя дні чакаецца вельмі насычаны графік: у прыватнасці, запланаваны сустрэчы з лідарамі Кітая, ЗША, Тайланда і В’етнама, а таксама наведванне сумеснага ўніверсітэта МДУ і Пекінскага політэхнічнага інстытута.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Пяскоў расказаў, што абмеркавалі лідары Расіі і КНР на сустрэчы ў Шэньчжэне
Стужка навiн
0