Трамп і Пуцін убачацца на прыёме ў Шэньчжэне ў сераду

© POOL/ Гавриил Григоров / Перайсці ў медыябанкСустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША, архіўнае фота
Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Падпісацца
Лідары Расіі і ЗША ужо прыбылі на поўдзень Кітая, дзе 18-19 лістапада праходзіць саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС).
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп убачацца ў гэтую сераду на ўрачыстым прыёме ў Шэньчжэне, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.
"Яны сёння ўбачацца за абедам", - растлумачыў Пяскоў.
У кітайскім Шэньчжэне 18-19 лістапада праходзіць саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС). Гэта форум, створаны для садзейнічання эканамічнаму росту і супрацоўніцтву ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Штаб-кватэра АЦЭС размешчана ў Сінгапуры. У гэтым фармаце ўдзельнічае 21 краіна, сярод якіх ёсць Расія, ЗША і Кітай.
Лідары гэтых трох дзяржаў плануюць правесці сустрэчу ў рамках саміту ў Шэньчжэне. Гэтыя перагаворы запланаваны на 19 лістапада. Месца правядзення – урадавы комплекс "Цылінь Шаньчжуан".
Вядома, што Трамп хоча прапанаваць калегамі з Расіі і Кітая абмеркаваць эканоміку, гандаль, ядзернае раззбраенне, канфлікты ў Іране і ва Украіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы на ​​палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у Шэньчжэне - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Фота
Кветкі, робаты і перагаворы: Пуцін і Сі Цзіньпін на саміце АЦЭС – фота
Стужка навiн
0