https://bel.sputnik.by/20261119/tramp-zayav-shto-mzhnarodny-krymnalny-sud-vyysha-z-pad-kantrolyu-1112921191.html
Трамп заявіў, што Міжнародны крымінальны суд выйшаў з-пад кантролю
Трамп заявіў, што Міжнародны крымінальны суд выйшаў з-пад кантролю
Sputnik Беларусь
Адносіны ЗША і МКС носяць канфрантацыйны характар: Вашынгтон выступіў супраць юрысдыкцыі суда над амерыканскімі грамадзянамі і ўвёў супраць яго санкцыі. 19.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-19T12:45+0300
2026-11-19T12:45+0300
2026-11-19T12:45+0300
міжнародны крымінальны суд
навіны
дональд трамп
бяспека
палітыка
у свеце
зша
расія
кітай
перагаворы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/13/1109990892_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_0afe53fc6da484cd54bfd3966a85f974.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Міжнародны крымінальны суд (МКС) выйшаў з-пад кантролю.Аб гэтым ён паведаміў у ходзе трохбаковых перагавораў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якія праходзяць у Шэньчжэне.Паводле яго слоў, Вашынгтон, Масква і Пекін маглі б абмеркаваць сумесныя падыходы да абароны нацыянальнага суверэнітэту ад умяшання такіх структур.Перагаворы трох лідараў праходзяць на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС). Гэта першая ў гісторыі трохбаковая сустрэча кіраўнікоў ЗША, Расіі і Кітая.ЗША супраць МКСУ жніўні 2026 года ЗША ўвялі санкцыі супраць двух прадстаўнікоў МКС у Гаазе – старшыні суда Тамако Аканэ і старшага пракурора Абдулая Сее. У Дзярждэпартамэнце тады заявілі, што дзейнасць арганізацыі ўяўляе пагрозу нацыянальнаму сувэрэнітэту дзяржаў.У верасні Трамп на Генеральнай асамблеі ААН заклікаў усе краіны-ўдзельніцы МКС выйсці з гэтай арганізацыі, назваўшы яе "самаўпраўнай" структурай.У кастрычніку Вашынгтон аб’явіў аб увядзенні санкцый непасрэдна супраць МКС.У самім МКС раней заяўлялі, што амерыканскія санкцыі падрываюць міжнародны прававы парадак. Акрамя таго, у судзе паведамілі аб мерах па абароне сваёй дзейнасці ад магчымых абмежаванняў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261119/sustrecha-putsna-trampa--s-tsznpna-na-samtse-atses--translyatsyya-1112901292.html
зша
расія
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/08/13/1109990892_215:0:2946:2048_1920x0_80_0_0_51e789da04807fa80d56d837d6b08f70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міжнародны крымінальны суд, навіны , дональд трамп, бяспека, палітыка, у свеце, зша, расія, кітай, перагаворы, сі цзіньпін, уладзімір пуцін, ацэс, саміт ацэс
міжнародны крымінальны суд, навіны , дональд трамп, бяспека, палітыка, у свеце, зша, расія, кітай, перагаворы, сі цзіньпін, уладзімір пуцін, ацэс, саміт ацэс
Трамп заявіў, што Міжнародны крымінальны суд выйшаў з-пад кантролю
Адносіны ЗША і МКС носяць канфрантацыйны характар: Вашынгтон выступіў супраць юрысдыкцыі суда над амерыканскімі грамадзянамі і ўвёў супраць яго санкцыі.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Міжнародны крымінальны суд (МКС) выйшаў з-пад кантролю.
Аб гэтым ён паведаміў у ходзе трохбаковых перагавораў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якія праходзяць у Шэньчжэне.
"Яшчэ адна галіна патэнцыяльнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі – гэта знайсці шляхі абароны суверэнітэту нашых нацый ад некіруемых глабалісцкіх арганізацый, такіх як Міжнародны крымінальны суд, які выйшаў з-пад кантролю", - сказаў Трамп.
Паводле яго слоў, Вашынгтон, Масква і Пекін маглі б абмеркаваць сумесныя падыходы да абароны нацыянальнага суверэнітэту ад умяшання такіх структур.
Перагаворы трох лідараў праходзяць на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС). Гэта першая ў гісторыі трохбаковая сустрэча кіраўнікоў ЗША, Расіі і Кітая.
У жніўні 2026 года ЗША ўвялі санкцыі супраць двух прадстаўнікоў МКС у Гаазе – старшыні суда Тамако Аканэ і старшага пракурора Абдулая Сее. У Дзярждэпартамэнце тады заявілі, што дзейнасць арганізацыі ўяўляе пагрозу нацыянальнаму сувэрэнітэту дзяржаў.
У верасні Трамп на Генеральнай асамблеі ААН заклікаў усе краіны-ўдзельніцы МКС выйсці з гэтай арганізацыі, назваўшы яе "самаўпраўнай" структурай.
У кастрычніку Вашынгтон аб’явіў аб увядзенні санкцый непасрэдна супраць МКС.
У самім МКС раней заяўлялі, што амерыканскія санкцыі падрываюць міжнародны прававы парадак. Акрамя таго, у судзе паведамілі аб мерах па абароне сваёй дзейнасці ад магчымых абмежаванняў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"