Лукашэнка анансаваў хуткую сустрэчу з султанам Амана

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиСултан Амана Хайсам бен Тарэк Аль Саід і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Султан Амана Хайсам бен Тарэк Аль Саід і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2026
Падпісацца
Надзейны фундамент для эфектыўнага ўзаемадзеяння Мінска і Маската – гэта супадзенне мэт, падыходаў і каштоўнасцей, адзначыў прэзідэнт Беларусі.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні султану Амана Хайсаму бен Тарэку Аль Саіду і грамадзянам краіны з нагоды галоўнага дзяржаўнага свята арабскай дзяржавы – Нацыянальнага дня Амана.
У звароце кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што гэта свята ўвасабляе пераемнасць мудрасці кіраўнікоў Султаната, згуртаванасць народа і павагу да гістарычнай спадчыны, якая заклала падмурак цяперашніх дасягненняў Амана.
Лукашэнка падкрэсліў, што трывалая база для супрацоўніцтва Мінска і Маската – гэта агульнасць мэт, падыходаў і каштоўнасцей, а таксама імкненне забяспечыць дабрабыт і бяспеку сваіх грамадзян.
Беларускі лідар указаў на паслядоўнае пашырэнне напрамкаў кааперацыі: вясной прайшло першае пасяджэнне Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях, што надало двухбаковым сувязям прыкметнае паскарэнне.
"Разлічваю, што наступны год, які пройдзе пад знакам 35-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Мінскам і Маскатам, будзе напоўнены новымі яркімі праектамі", - цытуе прэс-служба прэзідэнта яго віншаванне.
Лукашэнка таксама адзначыў, што будзе рад у хуткім часе сустрэцца з султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, каб працягнуць даверны дыялог, прадметна абмеркаваць вынікі праведзенай працы і будучыя планы.
Беларускі прэзідэнт пажадаў султану далейшых поспехаў на чале дзяржавы, а жыхарам Амана – міру і працвітання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг Егіпта - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2026
Лукашэнка: сувязі Мінска і Каіра набываюць змястоўны характар
Стужка навiн
0