https://bel.sputnik.by/20261120/mzs-rf-eropa-robts-staku-na-eskalatsyyu-kanflktu-va-ukrane-1112966947.html
МЗС РФ: Еўропа робіць стаўку на эскалацыю канфлікту ва Украіне
МЗС РФ: Еўропа робіць стаўку на эскалацыю канфлікту ва Украіне
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней адзначаў, што еўрапейскія лідары пастаянна трансліруюць паведамленні аб падрыхтоўцы да вайны, хаця РФ ні на каго не... 20.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-20T12:39+0300
2026-11-20T12:39+0300
2026-11-20T12:39+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
перагаворы па украіне
ес
украіна
мзс рф
марыя захарава
у свеце
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066255113_0:224:3049:1939_1920x0_80_0_0_763002d855690d9012db1d1a81c0d4f9.jpg
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Еўропа не гатова ўзяць паўнавартасны ўдзел у перагаворах па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, а робіць стаўку на яго эскалацыю, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава падчас брыфінгу ў пятніцу.Паводле слоў дыпламата, нягледзячы на тое, што еўрапейскія палітыкі шмат гавораць аб гатоўнасці сесці за стол перагавораў, іх дзеянні дэманструюць адваротнае.Яна таксама адзначыла, што барацьба еўрапалітыкаў за тое, хто зойме месца ад Еўропы за сталом перагавораў, падобная да "смяротнага танга"."Яны ў гэтым смяротным адзін для аднаго танга пачынаюць выпіхваць адзін аднаго, спрабуюць абцасам зрабіць партнёру па танцы яшчэ больш балюча, усадзіць свае кіпцікі ў спіну партнёра танцуючага, толькі каб зразумець, каму можна было б прыняць удзел у перагаворным працэсе, каму не", - сказала Захарава.Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі па выніках трохбаковага саміту ў кітайскім Шэньчжэне адзначыў, што ЗША настойліва просяць Маскву пагадзіцца на ўдзел еўрапейцаў у перагаворах па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Разам з тым кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліваў, што ў Расіі няма на гэта прынцыповых пярэчанняў. Больш за тое, ёсць разуменне, што абмеркаванне пытанняў бяспекі на тэрыторыі Еўропы без прадстаўнікоў ЕС немагчыма.У той жа час ні Украіна, ні Еўропа пакуль не гатовы да кампрамісаў для ўрэгулявання канфлікту, падкрэсліваў Пуцін. Таксама незразумела, з чым прадстаўнікі ЕС збіраюцца прыйсці на перагаворы па ўкраінскім урэгуляванні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261120/rabko-prapratsovayutstsa-pytann-vztu-peragavorshchyka-ad-eropy--maskvu-1112962897.html
ес
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066255113_183:0:2912:2047_1920x0_80_0_0_fe94fb06d1078373e10854a977ad9137.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, перагаворы па украіне, ес, украіна, мзс рф, марыя захарава, у свеце, палітыка, бяспека, навіны
спецаперацыя, перагаворы па украіне, ес, украіна, мзс рф, марыя захарава, у свеце, палітыка, бяспека, навіны
МЗС РФ: Еўропа робіць стаўку на эскалацыю канфлікту ва Украіне
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней адзначаў, што еўрапейскія лідары пастаянна трансліруюць паведамленні аб падрыхтоўцы да вайны, хаця РФ ні на каго не збіраецца нападаць.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Еўропа не гатова ўзяць паўнавартасны ўдзел у перагаворах па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, а робіць стаўку на яго эскалацыю, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава падчас брыфінгу ў пятніцу.
Паводле слоў дыпламата, нягледзячы на тое, што еўрапейскія палітыкі шмат гавораць аб гатоўнасці сесці за стол перагавораў, іх дзеянні дэманструюць адваротнае.
"Відавочна, што еўрапейскія "ястрабы", якія робяць стаўку на эскалацыю канфлікту, дэманструюць негатоўнасць стаць паўнацэннымі ўдзельнікамі перагаворнага працэсу, зацікаўленымі ў яго ўрэгуляванні", - сказала Захарава.
Яна таксама адзначыла, што барацьба еўрапалітыкаў за тое, хто зойме месца ад Еўропы за сталом перагавораў, падобная да "смяротнага танга".
"Яны ў гэтым смяротным адзін для аднаго танга пачынаюць выпіхваць адзін аднаго, спрабуюць абцасам зрабіць партнёру па танцы яшчэ больш балюча, усадзіць свае кіпцікі ў спіну партнёра танцуючага, толькі каб зразумець, каму можна было б прыняць удзел у перагаворным працэсе, каму не", - сказала Захарава.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі па выніках трохбаковага саміту ў кітайскім Шэньчжэне адзначыў, што ЗША настойліва просяць Маскву пагадзіцца на ўдзел еўрапейцаў у перагаворах па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Разам з тым кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліваў, што ў Расіі няма на гэта прынцыповых пярэчанняў. Больш за тое, ёсць разуменне, што абмеркаванне пытанняў бяспекі на тэрыторыі Еўропы без прадстаўнікоў ЕС немагчыма.
У той жа час ні Украіна, ні Еўропа пакуль не гатовы да кампрамісаў для ўрэгулявання канфлікту, падкрэсліваў Пуцін. Таксама незразумела, з чым прадстаўнікі ЕС збіраюцца прыйсці на перагаворы па ўкраінскім урэгуляванні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"