https://bel.sputnik.by/20261124/mshustsn-raspav-u-yakya-sfery-karanyayuts-sh--ras-1113073277.html
Мішусцін распавёў, у якія сферы ўкараняюць ШІ ў Расіі
Мішусцін распавёў, у якія сферы ўкараняюць ШІ ў Расіі
Sputnik Беларусь
Аб’ём рынку паслуг і рашэнняў на базе штучнага інтэлекту ў РФ дасягнуў амаль 37 млрд расійскіх рублёў (больш за 1,3 млрд беларускіх). 24.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-24T15:35+0300
2026-11-24T15:35+0300
2026-11-24T15:35+0300
міхаіл мішусцін
расія
лічбавая прастора
лічбавізацыя
навіны
палітыка
эканоміка
грамадства
штучны інтэлект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/12/1101730494_0:267:2712:1793_1920x0_80_0_0_80baaab3cb84fb70797f58bb0987235a.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Расія валодае ўласнымі фундаментальнымі мадэлямі ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ), заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін на стратэгічнай сесіі па ўкараненні і рэгуляванні ШІ.Па словах Мішусціна, прыкладныя інструменты ўжо актыўна ўкараняюцца ў прамысловасці, сацыяльнай сферы, дзяржкіраванні і гэтак далей.На яго думку, ствараецца новая крыніца росту прадукцыйнасці працы і канкурэнтаздольнасці айчынных кампаній. Напрыклад, у прамысловасці інтэлектуальныя мадэлі мінімізуюць пазапланавыя прастоі і долю браку. У аграсектары ШІ дазваляе сачыць за станам палёў, больш эфектыўна расходаваць удабрэнні. У ахове здароўя такія тэхналогіі зніжаюць руцінную нагрузку на ўрачоў."Практычна чвэрць абследаванняў органаў грудной клеткі пры тамаграфіі і рэнтгенаграфіі праводзіцца ўжо з выкарыстаннем элементаў штучнага інтэлекту. Важна, што тэхналогіі выступаюць менавіта памочнікам у апрацоўцы дакументаў і вынікаў даследаванняў, канчатковае заключэнне ва ўсіх выпадках застаецца за спецыялістам-медыкам", - падкрэсліў Мішусцін.Развіваецца і аўтаномны транспарт. У расійскіх гарадах робаты-дастаўшчыкі выканалі ўжо больш за 2 млн заказаў. У Маскве праходзіць абкатку беспілотнае таксі. На федэральныя магістралі выйшлі аўтаномныя грузавікі, іх сукупны прабег за чатыры гады перавысіў 20 млн км."Расія валодае поўным тэхналагічным ланцужком для стварэння вялікіх генератыўных мадэлей, у тым ліку без запазычання нават адкрытых кампанентаў", - дадаў кіраўнік урада.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261118/uladyka-venyamn-patrebna-atsenka-sh-z-dukhona-maralnykh-paztsyy-1112883377.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/12/1101730494_0:0:2616:1962_1920x0_80_0_0_72e454b4a4a94de37b215d1a22354d1d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міхаіл мішусцін, расія, лічбавая прастора, лічбавізацыя, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, штучны інтэлект
міхаіл мішусцін, расія, лічбавая прастора, лічбавізацыя, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, штучны інтэлект
Мішусцін распавёў, у якія сферы ўкараняюць ШІ ў Расіі
Аб’ём рынку паслуг і рашэнняў на базе штучнага інтэлекту ў РФ дасягнуў амаль 37 млрд расійскіх рублёў (больш за 1,3 млрд беларускіх).
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Расія валодае ўласнымі фундаментальнымі мадэлямі ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ), заявіў прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін на стратэгічнай сесіі па ўкараненні і рэгуляванні ШІ.
Па словах Мішусціна, прыкладныя інструменты ўжо актыўна ўкараняюцца ў прамысловасці, сацыяльнай сферы, дзяржкіраванні і гэтак далей.
"Аб’ём паслуг па распрацоўцы і рэалізацыі рашэнняў у галіне штучнага інтэлекту ў мінулым годзе дасягнуў амаль 37 млрд рублёў (больш за 1,3 млрд беларускіх. - Sputnik). Гэта ў тры разы больш, чым у 2022 годзе, калі мы ставілі такія амбіцыйныя задачы", - сказаў кіраўнік урада.
На яго думку, ствараецца новая крыніца росту прадукцыйнасці працы і канкурэнтаздольнасці айчынных кампаній. Напрыклад, у прамысловасці інтэлектуальныя мадэлі мінімізуюць пазапланавыя прастоі і долю браку. У аграсектары ШІ дазваляе сачыць за станам палёў, больш эфектыўна расходаваць удабрэнні. У ахове здароўя такія тэхналогіі зніжаюць руцінную нагрузку на ўрачоў.
"Практычна чвэрць абследаванняў органаў грудной клеткі пры тамаграфіі і рэнтгенаграфіі праводзіцца ўжо з выкарыстаннем элементаў штучнага інтэлекту. Важна, што тэхналогіі выступаюць менавіта памочнікам у апрацоўцы дакументаў і вынікаў даследаванняў, канчатковае заключэнне ва ўсіх выпадках застаецца за спецыялістам-медыкам", - падкрэсліў Мішусцін.
Развіваецца і аўтаномны транспарт. У расійскіх гарадах робаты-дастаўшчыкі выканалі ўжо больш за 2 млн заказаў. У Маскве праходзіць абкатку беспілотнае таксі. На федэральныя магістралі выйшлі аўтаномныя грузавікі, іх сукупны прабег за чатыры гады перавысіў 20 млн км.
"Расія валодае поўным тэхналагічным ланцужком для стварэння вялікіх генератыўных мадэлей, у тым ліку без запазычання нават адкрытых кампанентаў", - дадаў кіраўнік урада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"