https://bel.sputnik.by/20261125/lukashenka-va-ukrane-patreben-mr-na-stagoddz-a-ne-peramre-1113098333.html
Лукашэнка: ва Украіне патрэбен мір на стагоддзі, а не перамір’е
Лукашэнка: ва Украіне патрэбен мір на стагоддзі, а не перамір’е
Sputnik Беларусь
План спынення вайны на лініі судакранання быў сарваны атакай украінскіх беспілотнікаў па адной з рэзідэнцый Пуціна, адзначыў Лукашэнка. 25.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-25T14:14+0300
2026-11-25T14:14+0300
2026-11-25T14:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
аляксандр лукашэнка
спецаперацыя
навіны
палітыка
бяспека
беларусь
у беларусі
украіна
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/16/1112003146_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_e94c64a3d877aa58b4868926f44cb0e2.png
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падтрымлівае пазіцыю Крамля ў тым, што ва Украіне патрэбен мір на стагоддзі, не перамір’е. Аб гэтым ён заявіў у інтэр’'ю французскаму часопісу Le Point.Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Масква прапануе Кіеву мір на стагоддзі, а не перамір’е.Адказваючы на пытанне аб кампрамісах, на якія можа пайсці Масква, Лукашэнка адзначыў, што ў любым выпадку расійская армія выйдзе "на межы Данбаса"."На якія кампрамісы магла б пайсці Расія, трэба ў расіян пытацца. Там кавалак зямлі гэтай застаўся, не заваяваны Расіяй у Данбасе, гэтыя 9 ці 11%. Яны (расійскія войскі. - Sputnik) усё роўна, калі будзе працягвацца вайна, выйдуць на межы Данбаса. З гэтага трэба зыходзіць", - сказаў ён.Пры гэтым прэзідэнт удакладніў, што размова ідзе аб тым выпадку, калі не будзе сцэнарыя з прамым уцягваннем НАТА ва ўкраінскі канфлікт.Лукашэнка нагадаў і пра тое, што раней разглядаўся варыянт аб тым, каб стварыць дэмілітарызаваную зону на тэрыторыі Украіны. З ім пагадзіліся амерыканцы, і расіяне, і ўкраінцы.Але потым здарылася атака ўкраінскіх БПЛА на адну з рэзідэнцый прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, і такі сцэнарый не ўдалося рэалізаваць."Пуцін зразумеў, гэта я ведаю дакладна, што давяраць тут украінцам (чытай. - Захаду) нельга. Не думаю, што Зяленскі вырашыўся б нанесці ўдар па рэзідэнцыі Пуціна, калі б гэта не адобрылі ў Еўропе", - сказаў Лукашэнка.У гэтым, паводле слоў беларускага лідара, упэўнен і прэзідэнт Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261125/magchyma-s-lukashenka-ab-vyvadze-z-belarus-raket-z-yadzernay-zbroyay-1113096311.html
беларусь
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0a/16/1112003146_78:0:1126:786_1920x0_80_0_0_4d7345d70f6cb62cd3d0631a0cd3fd72.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, спецаперацыя, навіны , палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі, украіна, перагаворы па украіне, расія, інтэрв'ю
аляксандр лукашэнка, спецаперацыя, навіны , палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі, украіна, перагаворы па украіне, расія, інтэрв'ю
Лукашэнка: ва Украіне патрэбен мір на стагоддзі, а не перамір’е
План спынення вайны на лініі судакранання быў сарваны атакай украінскіх беспілотнікаў па адной з рэзідэнцый Пуціна, адзначыў Лукашэнка.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падтрымлівае пазіцыю Крамля ў тым, што ва Украіне патрэбен мір на стагоддзі, не перамір’е. Аб гэтым ён заявіў у інтэр’'ю французскаму часопісу Le Point.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Масква прапануе Кіеву мір на стагоддзі, а не перамір’е.
"Здорава сказана! Ніякага перамір’я – мір павінен быць на стагоддзі. Дык давайце дамовімся і заключым гэтае пагадненне на стагоддзі", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Адказваючы на пытанне аб кампрамісах, на якія можа пайсці Масква, Лукашэнка адзначыў, што ў любым выпадку расійская армія выйдзе "на межы Данбаса".
"На якія кампрамісы магла б пайсці Расія, трэба ў расіян пытацца. Там кавалак зямлі гэтай застаўся, не заваяваны Расіяй у Данбасе, гэтыя 9 ці 11%. Яны (расійскія войскі. - Sputnik) усё роўна, калі будзе працягвацца вайна, выйдуць на межы Данбаса. З гэтага трэба зыходзіць", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт удакладніў, што размова ідзе аб тым выпадку, калі не будзе сцэнарыя з прамым уцягваннем НАТА ва ўкраінскі канфлікт.
Лукашэнка нагадаў і пра тое, што раней разглядаўся варыянт аб тым, каб стварыць дэмілітарызаваную зону на тэрыторыі Украіны. З ім пагадзіліся амерыканцы, і расіяне, і ўкраінцы.
Але потым здарылася атака ўкраінскіх БПЛА на адну з рэзідэнцый прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, і такі сцэнарый не ўдалося рэалізаваць.
"Пуцін зразумеў, гэта я ведаю дакладна, што давяраць тут украінцам (чытай. - Захаду) нельга. Не думаю, што Зяленскі вырашыўся б нанесці ўдар па рэзідэнцыі Пуціна, калі б гэта не адобрылі ў Еўропе", - сказаў Лукашэнка.
У гэтым, паводле слоў беларускага лідара, упэўнен і прэзідэнт Расіі.
"Такое ў яго (Пуціна. - Sputnik) меркаванне. І гэта ўсё (план прыпынення вайны. - Sputnik) было разбурана. А так бы ўжо вайна спынілася па лініі судакранання, калі б гэтага акта не было. І можна было б далей дамаўляцца аб тым, дзе гэта будзе мяжа, як там, што там (...) У працэсе перагавораў усё магчыма", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"