Гуммісія па вяртанні ва Украіну пажылых і дзяцей праходзіць у "Новай Гуце"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПункт пропуска "Новая Гута"
Пункт пропуска Новая Гута - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2026
Падпісацца
На беларуска-ўкраінскай мяжы для ўдзельнікаў місіі створаны неабходныя ўмовы бяспекі.
МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Чарговая гуманітарная місія па вяртанні пажылых грамадзян і дзяцей з Расіі да блізкіх ва Украіну пачалася на беларуска-ўкраінскай мяжы, паведамляе БелТА.
Удакладняецца, што чарговы этап місіі праходзіць, як і раней, на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Новая Гута".
Адзначаецца, што на тэрыторыі Беларусі для ўдзельнікаў місіі створаны ўсе неабходныя ўмовы бяспекі.
На тэрыторыі Беларусі раней неаднаразова праходзілі абмены ваеннапалоннымі і грамадзянскімі асобамі, а таксама гуманітарныя акцыі па ўз'яднанні сем'яў з Расіі і Украіны.
Так, 22 кастрычніка ў рамках чарговай місіі па ўз'яднанні сем'яў з Расіі да родзічаў ва Украіну адправіліся 11 чалавек, а тры чалавекі вярнуліся з Украіны да родных у Расію.
23 кастрычніка на гэтым жа пункце пропуску адбылася яшчэ адна акцыя па ўз'яднанні сем'яў: тады ў Расію адправіліся сем чалавек, у тым ліку сужэнская пара, а яшчэ шэсць чалавек накіраваліся ва Украіну.
Акрамя таго, у канцы кастрычніка беларускі бок стаў удзельнікам гуманітарнай місіі ў прыфрантавым горадзе Алешкі Херсонскай вобласці.
У Маскве неаднаразова адзначалі садзейнічанне Беларусі кантактам Масквы і Кіева.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0