https://bel.sputnik.by/20261128/dadatkovy-tsyagnk-u-petsyarburg-pustsyats-z-mnska-letam-1113105773.html
Дадатковы цягнік у Пецярбург пусцяць з Мінска летам
Дадатковы цягнік у Пецярбург пусцяць з Мінска летам
Sputnik Беларусь
Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху пасажырскіх цягнікоў, а ў некаторых выпадках можа змяніцца і маршрут. 28.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-28T14:52+0300
2026-11-28T14:52+0300
2026-11-28T14:52+0300
бч
чыгунка
чыгуначны транспарт
беларуская чыгунка
грамадства
турызм
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/19/1104643323_0:34:1200:709_1920x0_80_0_0_bc88440f6455cb4bb0284d4d87fc26b0.png
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Новы графік руху цягнікоў уводзіцца з 13 снежня 2026 года і будзе дзейнічаць на працягу года, паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі (БЧ).Усяго прадугледжана курсіраванне 380 пар пасажырскіх цягнікоў, з іх у міжнародных зносінах – 29 пар, на міжрэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа – 22 і 32 пары адпаведна, на рэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа – 17 і 250 пар. Паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі – 30 пар цягнікоў.Міжнародныя цягнікіНа маскоўскім напрамку ў некаторыя дні тыдня дададуць вагоны Масква – Мінск – Масква. Іх уключаць у цягнікі №30/29 і №148/147 Масква – Калінінград – Масква. Прадугледжаны і дадатковыя цягнікі міжнародных ліній для перыядаў павышанага пасажырапатоку.Важная змена закране цягнікі №302/301 Мінск – Адлер – Мінск. Ён застанецца ў раскладзе і, як раней, будзе вазіць грамадзян на поўдзень. Зменіцца яго маршрут на ўчастку ад Мінска да Бранска. Састаў больш не будзе хадзіць праз Гомель і расійскі Навазыбкаў. Яго накіруюць праз Оршу і Смаленск да Бранска, а далей да Адлера – ранейшы маршрут. Гэта не значыць, што для гамяльчан больш не будзе варыянта дабрацца да Адлера без перасадкі. Будуць уведзены бесперасадачныя вагоны Гомель – Адлер – Гомель."Перапрычэпка вагонаў будзе рабіцца на станцыі Орша-Цэнтральная. Пераходзіць з аднаго цягніка ў іншы пасажырам не спатрэбіцца", - растлумачылі ў БЧ.Сталіца і рэгіёныУ чыгуначных зносінах ўнутры краіны значна пашыраць рэйсы рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія звязваюць Мінск з Пінскам, Мазыром і Полацкам. Упершыню па кожным з гэтых маршрутаў будуць хадзіць тры пары цягнікоў з адпраўленнем раніцай, днём і ўвечары.Паміж сталіцай і Гомелем будуць часцей хадзіць цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 710/747. Пакуль яны курсіруюць па пятніцах, суботах і нядзелях. Плануецца, што цягнікі стануць штодзённымі.Яшчэ адна навіна – арганізацыя скразнога руху цягнікоў гарадскіх ліній праз станцыю Мінск-Пасажырскі. Вырашана аб’яднаць напрамкі Рудзенск – Мінск і Мінск – Беларусь (Заслаўе).Аблцэнтры і не толькіБудзе арганізаваны і новы штодзённы дзённы цягнік №613/614 Гомель – Магілёў – Віцебск. Састаў будзе сфарміраваны з пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі. Працягваецца да Гомеля і цягнік, які раней хадзіў паміж Полацкам і Магілёвам.Дадаткова пусцяць і цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа Ліда – Баранавічы – Ліда і Баранавічы – Пінск – Баранавічы.Плануюцца змены на маршрутах Віцебск – Лынтупы, Віцебск – Друя і Мінск – Друя. Узамен начных цягнікоў міжрэгіянальных ліній пусцяць дзённыя саставы рэгіянальных ліній бізнес-класа, у тым ліку з магчымасцю перасадак. У БЧ растлумачылі змены "нязначным пасажырапатокам". Гэтыя карэкціроўкі ўжо выклікалі вялікую цікавасць у насельніцтва Віцебскай вобласці. Паступіў шэраг зваротаў ад пасажыраў.Акрамя цягнікоў на гэтых напрамках плануецца запусціць дадатковыя аўтобусныя маршруты з населеных пунктаў Пастаўскага і Браслаўскага рэгіёнаў у Віцебск.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261119/glaze-patlumachy-ad-chago-zalezhyts-zapusk-lastochek-maskva--brest-1112929470.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/19/1104643323_147:0:1200:790_1920x0_80_0_0_4ab70217f847d78ceeaca13f600cd118.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бч, чыгунка, чыгуначны транспарт, беларуская чыгунка, грамадства, турызм, навіны , беларусь, у беларусі
бч, чыгунка, чыгуначны транспарт, беларуская чыгунка, грамадства, турызм, навіны , беларусь, у беларусі
Дадатковы цягнік у Пецярбург пусцяць з Мінска летам
Беларуская чыгунка ўводзіць новы графік руху пасажырскіх цягнікоў, а ў некаторых выпадках можа змяніцца і маршрут.
МІНСК, 28 ліс – Sputnik. Новы графік руху цягнікоў уводзіцца з 13 снежня 2026 года і будзе дзейнічаць на працягу года, паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі (БЧ).
"На напрамках, дзе асабліва запатрабаваны рэгулярныя паездкі, павялічана частата курсіравання цягнікоў", - запэўнілі ў БЧ.
Усяго прадугледжана курсіраванне 380 пар пасажырскіх цягнікоў, з іх у міжнародных зносінах – 29 пар, на міжрэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа – 22 і 32 пары адпаведна, на рэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа – 17 і 250 пар. Паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі – 30 пар цягнікоў.
"Для паездак у Санкт-Пецярбург у летні перыяд дадаткова прадугледжана штодзённае курсіраванне цягніка № 50/49 Мінск – Санкт-Пецярбург – Мінск", - таксама гаворыцца ў паведамленні.
На маскоўскім напрамку ў некаторыя дні тыдня дададуць вагоны Масква – Мінск – Масква. Іх уключаць у цягнікі №30/29 і №148/147 Масква – Калінінград – Масква. Прадугледжаны і дадатковыя цягнікі міжнародных ліній для перыядаў павышанага пасажырапатоку.
Важная змена закране цягнікі №302/301 Мінск – Адлер – Мінск. Ён застанецца ў раскладзе і, як раней, будзе вазіць грамадзян на поўдзень. Зменіцца яго маршрут на ўчастку ад Мінска да Бранска. Састаў больш не будзе хадзіць праз Гомель і расійскі Навазыбкаў. Яго накіруюць праз Оршу і Смаленск да Бранска, а далей да Адлера – ранейшы маршрут. Гэта не значыць, што для гамяльчан больш не будзе варыянта дабрацца да Адлера без перасадкі. Будуць уведзены бесперасадачныя вагоны Гомель – Адлер – Гомель.
"Перапрычэпка вагонаў будзе рабіцца на станцыі Орша-Цэнтральная. Пераходзіць з аднаго цягніка ў іншы пасажырам не спатрэбіцца", - растлумачылі ў БЧ.
У чыгуначных зносінах ўнутры краіны значна пашыраць рэйсы рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія звязваюць Мінск з Пінскам, Мазыром і Полацкам. Упершыню па кожным з гэтых маршрутаў будуць хадзіць тры пары цягнікоў з адпраўленнем раніцай, днём і ўвечары.
Паміж сталіцай і Гомелем будуць часцей хадзіць цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 710/747. Пакуль яны курсіруюць па пятніцах, суботах і нядзелях. Плануецца, што цягнікі стануць штодзённымі.
Яшчэ адна навіна – арганізацыя скразнога руху цягнікоў гарадскіх ліній праз станцыю Мінск-Пасажырскі. Вырашана аб’яднаць напрамкі Рудзенск – Мінск і Мінск – Беларусь (Заслаўе).
"Скразны рух на дзейнай інфраструктуры стане важным этапам далейшага развіцця гарадскіх маршрутаў", - лічаць у БЧ.
Будзе арганізаваны і новы штодзённы дзённы цягнік №613/614 Гомель – Магілёў – Віцебск. Састаў будзе сфарміраваны з пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі. Працягваецца да Гомеля і цягнік, які раней хадзіў паміж Полацкам і Магілёвам.
Дадаткова пусцяць і цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа Ліда – Баранавічы – Ліда і Баранавічы – Пінск – Баранавічы.
Плануюцца змены на маршрутах Віцебск – Лынтупы, Віцебск – Друя і Мінск – Друя. Узамен начных цягнікоў міжрэгіянальных ліній пусцяць дзённыя саставы рэгіянальных ліній бізнес-класа, у тым ліку з магчымасцю перасадак. У БЧ растлумачылі змены "нязначным пасажырапатокам". Гэтыя карэкціроўкі ўжо выклікалі вялікую цікавасць у насельніцтва Віцебскай вобласці. Паступіў шэраг зваротаў ад пасажыраў.
"Улічваючы сацыяльную значнасць пасажырскіх перавозак і патрэбнасці насельніцтва, Беларуская чыгунка працягвае прапрацоўку варыянтаў раскладу, якія даюць магчымасць максімальна ўлічыць пажаданні жыхароў", - запэўніў перавозчык.
Акрамя цягнікоў на гэтых напрамках плануецца запусціць дадатковыя аўтобусныя маршруты з населеных пунктаў Пастаўскага і Браслаўскага рэгіёнаў у Віцебск.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"