Увечары 13 лістапада ў сталіцы Францыі адбылася серыя тэрактаў.
Невядомыя адкрылі стральбу ў адным з рэстаранаў, тры выбухі прагучалі ў
непасрэднай блізкасці ад стадыёна "Стад дэ Франс", дзе праходзіў
таварыскі матч футбольных зборных Францыі і Германіі, на якім
прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Акрамя таго,
на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" невядомыя захапілі закладнікаў. Па
апошніх дадзеных, загінулі 129 чалавек, каля 300 параненыя.