Папярэдні прагноз: студзень будзе цяплейшы, чым звычайна

Калі верыць сэрвісам, якія прадстаўляюць прагноз надвор'я на месяц, у студзені часта будзе панаваць плюсавая тэмпература.
Sputnik

МІНСК, 1 сту — Sputnik. Тэмпература на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму чакаецца ў Беларусі на працягу студзеня, сведчаць дадзеныя прагнозу на месяц ад Gismeteo.

Тэмпературны рэкорд у Мінску і іншых гарадах пабіты 29 снежня

Папярэднія прагнозы надвор'я на працяглыя тэрміны не адрозніваюцца высокай дакладнасцю, аднак часам могуць паказваць на пэўныя тэндэнцыі.

Так, калі верыць сэрвісам з папярэднімі прагнозамі надвор'я, на працягу студзеня 2018-га тэмпература паветра будзе захоўвацца на ўзроўні некалькіх градусаў вышэй за кліматычную норму. Днямі магчымая плюсавая тэмпература, а начныя замаразкі — толькі да —7.

Нагадаем, што надвор'е 31 снежня пабіла тэмпературныя рэкорды некалькіх дзесяцігоддзяў. Калі апынецца дакладным і папярэдні прагноз, то ў студзені таксама варта чакаць новых рэкордаў.