У беларускай "маладзёжкі" ёсць адзіны шанец, каб застацца на МЧС

Вырашальны матч падапечных Юрыя Файкова за "прапіску" ў сусветнай эліце адбудзецца заўтра.
Sputnik

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Маладзёжная зборная Беларусі прайграла супернікам з Даніі ў суцяшальным раўндзе чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у амерыканскім Бафала, перадае Sputnik.

Другая параза: беларусы саступілі швейцарцам на хакейным чэмпіянаце

Падапечныя Юрыя Файкова прайгралі датчанам у серыі "на выжыванне" з лікам 4:5. У беларусаў удалымі кідкамі па варотах суперніка адзначыліся Ілля Літвінаў, Уладзіслаў Яроменка, Ігар Мартынаў і Іван Драздоў.

У датчан шайбы забілі Ёнас Рондб'ерг, Філіп Шульц, Ёхім Блічфельд і Андрэас Грундтвіг. Прычым апошняя шайба паляцела ў вароты беларусаў літаральна за 15 секунд да фінальнага свістка.

Другі матч маладзёжнай зборнай Беларусі за права застацца ў эліце сусветнага хакея пройдзе 4 студзеня. У гэты дзень беларусы зноў згуляюць з датчанамі, на МЧС застанецца тая каманда, якая атрымае дзве перамогі.

Раней беларусы пацярпелі чатыры паразы запар у матчах групы B папярэдняй стадыі сусветнага першынства.