Зборы новых "Зорных войнаў" перавысілі мільярд долараў

"Апошнія джэдаі" ідуць у пракаце менш паспяхова, чым папярэдні эпізод - "Абуджэнне сілы".
Sputnik

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Сусветныя касавыя зборы фантастычнага фільма "Зорныя войны. Эпізод VIII. Апошнія джэдаі" перавысілі мільярд долараў менш чым за месяц.

Адну з частак "Хронік Нарніі" пераклалі на беларускую мову

Новыя "Зорныя войны" ідуць у кінатэатрах менш трох тыдняў, аднак фільм ужо паспеў патрапіць у рэйтынг найбольш касавых карцін, выдадзеных у мінулым годзе.

За няпоўныя тры тыдні пракату "Апошнія джэдаі" сабралі ў сусветным пракаце больш за мільярд долараў. З агульнай сумы каля 531 мільёна долараў прынёс толькі "хатні", амерыканскі пракат.

Нягледзячы на лічбы касавых збораў, "Апошнія джэдаі" у пракаце менш паспяховыя, чым папярэдні эпізод франшызы, "Абуджэнне сілы". Зрэшты, спін-оф "Ізгой-адзін", які выйшаў у 2016 годзе, ужо прайграў восьмаму эпізоду "Зорных войнаў" па агульнай касе.

"Апошнія джэдаі" працягваюць ісці ў кінатэатрах — шмат хто чакае, што сумарныя зборы перавысяць 1,2 мільярда долараў. Па-ранейшаму карыстаецца попытам фільм і ў Беларусі: на мінулым тыдні карціна ўвайшла ў топ-5 стужак па касавых зборах у рэспубліцы, саступіўшы толькі "навагоднім" навінкам.