Адну з частак "Хронік Нарніі" пераклалі на беларускую мову

© Photo : The Walt Disney Company Walden Media (2005)Кадр з фільма "Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб"
Кадр з фільма Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У агучванні фільма прымалі ўдзел лепшыя беларускія акцёры і тэлевядучыя.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Фільм "Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб" пакажуць у перакладзе на беларускую мову 5-7 студзеня ў кінатэатры "Масква", паведаімілі Sputnik арганізатары.

Экран у музеі Азгура, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Утульнае Раство ў музеі Азгура: майстэрня запрашае на кінапаказ

Разам з кінапрэм'ерай адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнай аднайменнай знакамітай казкі К.С.Льюіса, на выданне якой зараз ідзе збор грошай. У дні паказаў будзе магчымасць набыць кнігу па зніжаным кошце проста ў кінатэатры.

Фільм агучаны кампаніяй "Кінаконг" ў межах праекта "Беларускія ўікэнды". У праекце прынялі ўдзел лепшыя беларускія акцёры і тэлевядучыя.

Дзе: кінатэатр "Масква" (пр-т. Пераможцаў, 13)

Калі: 5-7 студзеня

Пятніца — 18:40

Субота — 16:30

Нядзеля — 16:30

Стужка навiн
0