Цыклон "Элеанор" не акажа значнага ўплыву на надвор'е Беларусі

Па словах прадстаўнікоў Гідрамета, цыклон будзе перамяшчацца на паўночны ўсход на акваторыю Балтыйскага мора і далей на Фінляндыю.
Sputnik

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Цыклон "Элеанор" паўплывае на надвор'е Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Маразы да 9 градусаў прыйдуць у Беларусь напачатку наступнага тыдня

У мінулыя некалькі дзён на ўмовы надвор'я ў нашай краіне уплывалі маларухомыя атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы з паўднёва-заходніх раёнаў Еўропы.

"Актыўны цыкланічны віхор "Элеанор", які вызначае штармавое надвор'е ў краінах Заходняй Еўропы, раніцай 4 студзеня праходзіў над раёнамі Даніі, у далейшым будзе перамяшчацца на паўночны ўсход на акваторыю Балтыйскага мора і далей на Фінляндыю, паступова губляючы сваю сілу, таму значнага ўплыву цыклона на надвор'е ў Беларусі не чакаецца", — падкрэслілі ў Гідрамеце.

Па словах сіноптыкаў, умовы надвор'я ў рэспубліцы напрыканцы працоўнага тыдня і падчас выхадных будзе фарміравацца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёва-заходніх раёнаў Еўропы.

Змяненне характару надвор'я прагназуецца напачатку наступнага тыдня. Чакаецца, што ўсталююцца слабыя маразы, будзе пераважна без ападкаў.