Напярэдадні, 3 студзеня, талымі і паводкавымі водамі ад ракі Пціч быў затоплены ўчастак аўтадарогі Лучыцы — Хвойня Петрыкаўскага раёна. Узровень вады ў рацэ паблізу вёскі Першая Слабодка склаў 361 сантыметр. Адпаведна, павялічыліся глыбіня і даўжыня падтаплення ўчастка аўтадарогі. У даўжыню дарога была затопленая на 155 метраў, у глыбіню — ад 25 да 40 сантыметраў.
"У вёсцы Хвойня пражывае 11 чалавек пенсіённага ўзросту і непрацуючых. Аўталаўка прыязджае 3 разы на тыдзень. Праезд па дарозе магчымы аўтамабілямі падвышанай праходнасці і грузавым транспартам, праезд легкавога аўтатранспарту зачынены напярэдадні, 3 студзеня", — распавяла Клязовіч.
Зараз праведзена падсыпка дадзенага ўчастка аўтадарогі, устаноўка інфармацыйных знакаў для кіроўцаў і дарожных элементаў, якія абазначаюць край праезнай часткі.
Акрамя таго, да вёскі можна дабрацца і па аб'язной дарозе Н4058 праз скрыжаванне ў кірунку вёскі Сякерычы, удакладніла прадстаўнік МНС.
"Жыццядзейнасць вёскі Хвойня не парушаная. Пагрозы жылым дамам, гаспадарчым пабудовам і адміністрацыйным будынкам няма", — сказала Клязовіч.
Супрацоўнікамі МНС вядзецца пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі ў раёне. Так, устаноўлена, што ўзровень вады ў рацэ Случ у раёне гідрапаста вёскі Ленін у цяперашні час складае 252 сантыметра. Дажджавымі водамі з боку лесу ў вёсцы Ленін падтоплена 6 падворкаў. У двух выпадках адлегласць ад падворкаў да жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў складае 1-2 метра.
Каментар афіцыйнага прадстаўніка Гомельскага абласнога УМНС Марыі Клязовіч слухайце на радыё Sputnik Беларусь.