МІНСК, 4 сту — Sputnik. Міжнародны турнір на прызы старшыні Гродзенскага аблвыканкама стартуе 5 студзеня, паведамілі Sputnik у прэс-службе губернатара рэгіёну.
Удзел у ім возьмуць 6 каманд з Беларусі і Расіі, складзеныя з хлопцаў 2007 года нараджэння і маладзей. Гродна на правах гаспадара выставіць адразу дзве дружыны. Памерацца з імі сіламі прыедуць юныя хакеісты з Мінска, Маладзечна, Жлобіна і каманда "Алімп" з Волагды.
Дадасць відовішчнасці турніру і конкурсная праграма "Суперскілс". Тут вызначаць пераможцаў у намінацыях "Лепшы буліцёр", "Лепшы галкіпер", "Лепшы круг на хуткасць" і іншыя. Спаборніцтвы будуць доўжыцца тры дні. Праводзіцца яны будуць па кругавой сістэме. Пераможцы і прызёры будуць абвешчаныя 7 студзеня.
Як адзначаюць арганізатары хакейнага турніра, ён пройдзе ў Гродне ўжо ў другі раз. Для ўсіх юных удзельнікаў падрыхтаваны падарункі, лепшыя гульцы з кожнай каманды будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.